Знайсці
06.01.2024 / 09:441РусŁacБел

У Беларусі ёсць цырульня, дзе можна пастрыгчыся за рубель

Знаходзіцца яна не ў Мінску, а ў Мікашэвічах, піша Onliner.by.

Там за рубель вас пастрыгуць нагала, і вам не трэба будзе турбавацца наконт шампуняў. Калі вы дадасце яшчэ 5 рублёў, то станеце ўладальнікам раскошнай мадэльнай стрыжкі.

Нездарма назва салона «Каханая» — здаецца, тут кожны рубель кліента цэняць больш, чым уласныя даходы. Прайс аформлены ў мінімалістычным стылі: фламастэрам на звычайным аркушы паперы.

Мужчынская зала: нагала — рубель, пад насадку эканом — 2, пад проста насадку — 4, мадэльная — 6 рублёў.

Жаночая зала: стрыжка чубчыка — 2 рублі, стрыжка эканом — 4, кончыкі падстрыгуць за 6, а ў мадэль ператвораць за 8.

Мяркуючы па Instagram салона, стрыгуцца тут у асноўным падлеткі.

Чытайце таксама:

У Магілёве знайшлі цырульню, якая цалкам захавалася з 90-х. Яна працуе, і ў ёй тая ж цырульніца

Гаворыць увесь Валожын. Мясцовыя майстрыцы арганізавалі сваё шоу «Перазагрузка» і бясплатна змяняюць жанчын

Былому кіраўніку Віцебска знайшлі новую працу — даручылі цырульні і рытуальныя крамы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
постолы/адказаць/
06.01.2024
Ну скажам, аркуш не зусім звычайны, а, здаецца, з банкаўскіх матрычных прынтэраў. То бок нехта знаёмы ім дае паперу і на гэтым яны таксама эканомяць :)))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031