Знайсці
28.12.2023 / 17:071РусŁacБел

Украіна пашырыла зону ўплыву ў акупаваным Крыме — ГУР

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў расказаў выданню «Суспільне Крим», як удары па акупаваным паўвостраве паўплывалі на лагістыку расіян, як доўга рыхтаваліся гэтыя аперацыі і ці праходзіць перадыслакацыя расійскіх войскаў унутры Крыма.

Штаб расійскага Чарнаморскага флоту ў Севастопалі пасля ўкраінскага ракетнага ўдару. Верасень 2023 года

Паводле словаў Юсава, Украіна паспяхова павялічыла і пашырыла зону ўплыву і кантролю, калі гаворка ідзе пра Крым і ў цэлым сітуацыю на Чорным моры. Таму сёння для акупантаў няма бяспечнага месца на тэрыторыі акупаванага паўвострава.

Як ён сцвярджае, ужо некалькі месяцаў расіяне вымушаныя займацца перадыслакацыяй інфраструктуры Чарнаморскага флоту з украінскага Крыма ў Наварасійск і іншыя аб'екты. Прытым перабазуецца як частка суднаў, так і штабная інфраструктура.

У параўнанні з 2022 годам сёлета колькасць аперацый і нанесеных удараў па жывой сіле і сродках акупантаў у Крыме значна ўзрасла. Гэта тычыцца як вайсковых, так і лагістычных аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца ў вайсковых мэтах. 

За гэты год было больш маштабных аперацый украінскіх вайскоўцаў, у прыватнасці ўдары па Крымскім мосце, вяртанне пад украінскі кантроль «вышак Бойкі», дэсантныя аперацыі ўкраінскіх спецназаўцаў ГУР і ў цэлым дзейнасць сілаў бяспекі і абароны разам з рухам супраціву. Кожная такая паспяховая аперацыя з'яўляецца праблемай для агрэсара з пункту гледжання аднаўлення ланцужкоў паставак, з пункту гледжання аднаўлення графікаў, з якіх яны выбіваюцца.

Што тычыцца падрыхтоўкі да такіх аперацый, то, па словах Андрэя Юсава, гэта працяглы працэс і гаворка ідзе пра месяцы. Падрыхтоўка ўключае збор даных, праверку крыніц і пацвярджэнне інфармацыі.

Акрамя таго, кожная падобная аперацыя праходзіць пры актыўнай падтрымцы мясцовага насельніцтва і руху супраціву — тых людзей, якія чакаюць вяртання Украіны ва ўкраінскі Крым і прыкладаюць да гэтага ўсе магчымыя намаганні.

Таксама такія спецаперацыі праходзяць з дапамогай заходніх партнёраў, у прыватнасці ў пытаннях абмену данымі і кансультацый. Але што тычыцца планавання і рэалізацыі ды прыняцця рашэнняў адносна канкрэтных аперацый, то, безумоўна, Украіна і яе камандаванне прымае рашэнні самастойна.

Каментуючы папярэднія заявы з боку ўкраінскіх афіцыйных асоб, што сёлета ўкраінскае войска мела зайсці ў акупаваны Крым, Юсаў адзначыў, што інфармацыя — гэта таксама зброя. Інфармацыя ад афіцыйных асоб, ад ваенна-палітычнага кіраўніцтва — таксама інструмент уплыву. Яны робяцца тады, калі гэта трэба, і атрымліваецца адпаведны вынік.

А што тычыцца канкрэтных заяў — то яны, маўляў, спраўдзіліся. Бо ўкраінцы былі ў Крыме гэтым летам. Пасля нападаў на штабы расійскіх вайскоўцаў на паўвостраве акупанты спрабуюць мяняць, перадыслакаваць і хаваць вайсковую інфраструктуру.

Прадстаўнік украінскай разведкі падкрэсліў, што ўдар па штаб-кватэры Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі ў верасні стаў рэпутацыйнай катастрофай для акупантаў. А акрамя інфармацыйнага складніка — гэта абсалютна канкрэтная карысць для УСУ, бо выведзены са строю важны аб'ект варожай інфраструктуры і забітая ці параненая значная колькасць афіцэрскага складу праціўніка.

Чытайце таксама:

Украіна за чатыры месяцы знішчыла 20% расійскага Чарнаморскага флоту — міністр абароны Вялікабрытаніі

Камандзір карабля Чарнаморскага флоту загінуў. Пацвярджаецца інфармацыя ГУР пра атаку па дэсантных катарах у Крыме

Данілаў: Украіна мае шалёныя поспехі на Крымскім напрамку

Караблі Чарнаморскага флоту Расіі адступілі з Севастопаля ў Новарасійск і Феадосію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
4
Dancer /адказаць/
28.12.2023
Когда уже отберете Крым у расейки? Или этот процесс бесконечен? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031