Знайсці
23.12.2023 / 23:5220РусŁacБел

Пад атаку Бондаравай патрапіў рэпер Сярога. Прычына вельмі сур'ёзная 

«Інфаказачка» Вольга Бондарава працягвае актыўна змагацца адразу на двух франтах. З аднаго боку, яна не спыняецца бэсціць і даносіць на ўсё, у чым бачыць хоць бы найменшыя праявы маральнага супраціву рэжыму Лукашэнкі або расійскім уплывам, а з другога — нястомна шукае схаваных ворагаў унутры сістэмы. Гэтым разам пад раздачу патрапіў вядомы прыхільнік Лукашэнкі з ліку музыкаў — Сяргей Пархоменка, больш вядомы як рэпер Сярога. 

Уключыўшы БТ-1, Бондарава пабачыла, што на перадачы «Фактар бай», якая выйшла ў эфір 22 снежня, рэпер Сярога засядае ў журы ў майстарцы з палосамі, спалучэнне якіх даўно ўжо выклікае ва ўсіх лукашыстаў шал і раздражненне.

Бондараву ж, як вядома, даводзяць да шаленства і раздражняюць нават куды больш бяскрыўдныя рэчы, таму тут яна ніяк не магла застацца абыякавай.

«Ці не скаціліся некаторыя ў сваім адзінстве да прыняцця бчб, як гэтага і асцерагаліся патрыёты, якія ў 2020-м гарой сталі за прэзідэнта і якія сёння падвяргаюцца беспрэцэдэнтнаму шальмаванню?» — задае рытарычнае пытанне вядомая майстрыха шальмавання ўсіх нязгодных.

За кампанію дасталося і вядучай шоу, якая, праўда, нічога ідэалагічна сумнеўнага на сабе не мела, затое «мае выгляд госці порна-бл…шніка Іўліевай». З гэтага была зроблена выснова, што «тэлевізійшчыкам начхаць на нормы маралі і законнасці».

Чытайце таксама:

«Чорны бумер», Паліграф ШарыкOFF, спявак пры Лукашэнку: як мянялася жыццё рэпера Сярогі 

«Чорны бумер» выдыхнуўся. Рэпер Сярога шакаваў слухачоў «ТрактарШоу» сваім выступам

«Вот и лес, и опушка, а за ней деревушка…» Рэпер Сярога напісаў песню пра спаленую вёску

«Гэта адна з самых свабодных тэрыторый і адна з самых справядлівых». Спявак Сярога расказаў, чаму вярнуўся ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
31
Ха-ха
196
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
17
24.12.2023
Буду вельмі ўдзячны НН і іншым незалежным беларускім выданням за артыкулы: 1. Фота праваслаўных епіскапаў з БЧБ стужкай. 2. Гістарычная тэматыка пра усасаўцаў з адпаведнымі фота. 3. Гістарычная тэматыка пра злачынства камунізму і маскоўскага царызму. Дзякуй.
4
Грыша сын Йурки/адказаць/
25.12.2023
Дави их,Оленька!Дави!!!
1
Мамаколи/адказаць/
25.12.2023
Нехай Гундяева отпетрушит, у того тоже на мантии есть красно-белые полосы)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031