Знайсці
22.12.2023 / 21:4128РусŁacБел

Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер»

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў з'явіўся на зборах байцоў спецпадраздзяленняў у куртцы з шаўронам ПВК «Вагнер». На шаўроне намаляваны контур Беларусі з чэрапам і надпіс «Спецназ ВВ МВД PMC Wagner Group», заўважыў Reform.by.

Фота: t.me/vvmvdrb

Як паведамляе тэлеграм-канал унутраных войскаў МУС, зборы праходзілі ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў, а тактыка-спецыяльную падрыхтоўку на іх праводзілі «інструктары з баявым вопытам».

Раней сцяг ПВК «Вагнер» заўважылі на паказальным выступленні атрада спецназа «Тарнада» ў вайсковай часці 3310 у Мінску. Ён вісеў на флагштоку побач з дзяржаўным сцягам Беларусі і сцягам спецназа.

Прапагандыст з Russia Today Канстанцін Прыдыбайла тады заявіў, што «вагнераўцы» ўвайшлі ў склад спецназа «Тарнада». 

Чытайце таксама:

Баевікі «Вагнера» ўвайшлі ў склад спецназа МУС Беларусі? Прынамсі ёсць дзве прыкметы

Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць

«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
32
0
Сымон/адказаць/
23.12.2023
Лукашэнку гэтая публіка ніяк не пагражае. Ён надзейна абаронены законам аб недатыкальнасці прэзідэнта 😉
23.12.2023
"Рысь" оказалась сдрысь, поэтому ссыкловичок Карпенков в качестве амулета нацепил вагнеровский шеврон.
0
цар забіў і Прігожіна Уткіна/адказаць/
24.12.2023
вагнэр ГРУ,  хто не ведае - Паўстанцы , якія супраць Маскоўскага цара пайшлі і цар забіў і Прігожіна і Уткіна . Як я казаў шмат разоў раней, Лука злівае свайго як ён казаў раней - спонсара. І Вагнэр ян маюць , каб ў эмпэрскай вайне удзельнічаць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031