Знайсці
21.12.2023 / 12:192РусŁacБел

Украіна хоча мабілізаваць сваіх грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой

Украінскія мужчыны ва ўзросце 25-60 гадоў, якія пражываюць у Германіі і іншых краінах, у наступным годзе павінны зʼявіцца ў прызыўныя пункты УСУ, інакш да іх будуць ужытыя санкцыі, заявіў у інтэрвʼю міністр абароны Рустэм Умераў, піша «УП».

Украінцы, якія пражываюць у Нямеччыне і прыдатныя да вайсковай службы, павінны ўзмацніць украінскую армію ў наступным годзе. Па словах міністра абароны, да тых, хто не выканае гэтае патрабаванне, будуць ужытыя санкцыі.

Паведамляецца, што Умераў казаў пра «запрашэнне», але дакладна даў зразумець, што будуць санкцыі, калі нехта не адгукнецца на гэтае «запрашэнне».

«Мы ўсё яшчэ абмяркоўваем, што адбудзецца, калі яны не прыйдуць добраахвотна», — сказаў ён.

Украінскія вайскоўцы хочуць мабілізаваць яшчэ ад 450 000 да 500 000 чалавек. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі праз фінансавыя і палітычныя ўмовы гэтага кроку назваў мабілізацыю «адчувальным пытаннем».

Украінскія вайскоўцы цяпер сутыкнуліся з тым, што расейцы нарошчваюць тэмпы наземнага наступу на паўднёвым усходзе краіны.

 

«Суспільне» са спасылкай на начальніка аддзела арганізацыі памежнага кантролю Заходняга рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнай памежнай службы Ігара Матвійчука, паведаміла, што за суткі каля 6 тысяч украінскіх мужчын прызыўнога ўзросту выязджаюць праз заходнюю мяжу Украіны. Палова з іх — дальнабойшчыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
1
Радион/адказаць/
22.12.2023
Глядя на эти милые физиономии во власти, назначенные опой Ермака, остаётся больше вопросов, чем ответов.
22.12.2023
ЕЗ іх не будзе выдаваць ні ў якім разе. Таму "поспехаў".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031