Знайсці
20.12.2023 / 12:437РусŁacБел

Інфаказачку Вольгу Бондараву ўзнагародзілі медалём. Але якім!

Вядомую прарасійскую прапагандыстку Вольгу Бондараву ўзнагародай адзначыла Камуністычная партыя РФ.

«Ад імя ўсіх аднадумцаў віншую Вольгу Славаміраўну Бондараву з узнагароджаннем яе на зʼездзе КПБ медалём ЦК КПРФ «У гонар 140-годдзя з дня нараджэння І.В. Сталіна». Жадаю далейшых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы, здароўя і ўсяго самага найлепшага!» — паведаміў навіну ў сацсетках паплечнік Бондаравай, падпалкоўнік унутраных войскаў у адстаўцы Аляксандр Плавінскі.

Бондарава яму адказала, што «хацела сціпла прамаўчаць, але ж ёсць жа сапраўдныя сябры, якія абавязкова пра ўсё раскажуць».

«Для мяне гэтая ўзнагарода стала поўнай нечаканасцю, але тым яна каштоўней. Дзякую таварышаў па партыі за высокую ацэнку і бяру абавязацельства зрабіць усё магчымае, каб і надалей быць годнай вашага даверу», — дадала яна.

Беларускімі ўзнагародамі прарасійская прапагандыстка пакуль адзначана не была.

@nashaniva Прапагандыстка хваліцца медалём за 10 баксаў #беларусь#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#жывебеларусь#пропаганда♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Чытайце таксама:

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

Бондарава назвала членаў урада п*дарасамі

«Зрабіў выснову, што нашыя змагары мелі рацыю». Праўладны правакатар схадзіў на прыём у аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
20.12.2023
Усе ворагі Беларусі і беларушчыны маюць мядалькі ад камуністаў і ад Масковіі.
20.12.2023
Мясніковіч мемуары піша ў якіх не радасць ад нараджэння новай незалежнай дзяржавы а адны стонгны "такую страну развалілі". Пры тым што ў 90-м яму было толькі 40 гадоў. Іншая у тыя ж 40 гадоў медалі фактычна "За здраду Беларусі" атрымлівае. Думаю пры Сталіне яна б ўжо была ў якіх Курапатах. Бо Сталін чысціў найперш самых адданых "лізуноў". Але манкурты з сіндромам Шродынгера усякіх там падручнікаў не чытаюць. 
1
антыкварыят/адказаць/
20.12.2023
Дзе запіс у чаргу, каб выкупіць у гаспадыні нумізматычны рарытэт? (Малайчынка, сваёй галавой зарабіла!))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031