Знайсці
13.12.2023 / 10:541РусŁacБел

Памёр Анатоль Галушка 

Самабытнаму мастаку, які маляваў, трымаючы пэндзаль зубамі, было 60 гадоў.

Анатоль Галушка. Фота: Ганцавіцкі час

12 снежня падчас падрыхтоўкі да аперацыі памёр Анатоль Галушка — паэт, эсэіст, мастак. Пра гэта паведамілі ў фэйсбуку яго сябры.

Анатоль Галушка — мастак з вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна. Больш за 40 гадоў ён быў прыкаваны да ложка, болей за 20 — маляваў, трымаючы пэндзаль у зубах. Таксама ён пісаў вершы ды прозу.

Анатоль атрымаў у юнацтве цяжкую траўму пазваночніка, няўдала скокнуўшы ў ваду. Траўма прывяла амаль да поўнага абязрушвання. За гэты час Галушка шмат разважаў, працаваў над сабой і, па-сутнасці, навучыўся жыць нанова.

Ён казаў, што для яго самае складанае: гэта тое, што нельга адысці, зрабіць крок назад, каб зірнуць на намаляванае.

«Такім чынам я пазбаўлены перспектывы. Малюеш-малюеш, адышоў — і фарбы бачыш, каларыт, перспектыву, адценні, палітру ўсю. А калі палатно пад носам — ты не разумееш гэтага. Працуеш навобмацак, на інтуіцыі», — казаў ён.

Фота: «Ганцавіцкі час»

Чытайце таксама:

«Тое, што ў мяне ёсць — я за гэта ўчапіўся, трымаюся і жыву». Гісторыя мастака, які малюе зубамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
80
Абуральна
7
0
ололо/адказаць/
13.12.2023
Зямля пухам... Меў гонар ведаць Анатоля асабіста: гэта быў добры чалавек і таленавіты мастак
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031