Знайсці
06.12.2023 / 14:011РусŁacБел

Памерла Людміла Бржазоўская

Балерыне, народнай артыстцы Беларусі Людміле Бржазоўскай, было 77 гадоў. Яна памерла сёння, 6 снежня, паведамляе ў тэлеграм-канале Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі.

Людміла Бржазоўская нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча.

З 1966 г. — артыстка балета Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Першай буйной працай на сцэне тэатра стала партыя Сольвейг у балеце «Пер Гюнт» (1967 год).

Стажыравалася ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава ў Наталлі Дудзінскай.

З 1969 да 1988 года выконвала вядучыя партыі ў балетах «Лебядзінае возера», «Спартак», «Раймонда», «Бахчысарайскі фантан», «Дон Кіхот», «Спячая прыгажуня», «Жызэль» і іншых.

Званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала, калі ёй было 29 гадоў.

Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысёр Франка Дзефірэлі. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудскай зоркай Одры Хепберн. Яна супернічала з Маяй Плісецкай, і калі параўноўвалі іх выкананне партыі Кармэн, перавагу часта аддавалі Бржазоўскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
35
Абуральна
1
06.12.2023
Вечная памяць найлепшай беларускай балерыне!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031