Знайсці
05.12.2023 / 15:0912РусŁacБел

Ці прагаласуе электарат Лукашэнкі за Колю? Вось што кажа сацыёлаг

У новым выпуску «Ток» сацыёлаг Генадзь Коршунаў паразважаў пра адносіны беларусаў да Мікалая Лукашэнкі.

Мікалай Лукашэнка. Скрын відэа тэлеканала «Россія-РТР»

На погляд Коршунава, з Мікалая Лукашэнкі намагаюцца зрабіць «варыянт сучаснага прынца з налётам глянцу». Але наколькі гэта будзе прынята грамадствам, вялікае пытанне.

«Тыя, хто старэйшыя, памятаюць, як Лукашэнка цягаў з сабою гэтага дзіцёнка. Таму стаўленне хутчэй не як да нейкага ўмоўнага палітыка, а як да «дзіцёнка Лукашэнкі». І вось гэта «дзіцёнак» будзе над ім вісець даволі доўга. З другога боку, у Віктара Лукашэнка гэтага няма».

Ідэю з тым, каб браць малога хлопчыка з сабою на сустрэчы высокага палітычнага ўзроўню, прыпісваюць брытанскаму лорду Цімаці Бэлу, у якога была свая піар-кампанія Bell Pottinger. Як сцвярджалася, гэта было зроблена для таго, каб стварыць Лукашэнку імідж сямейнага чалавека. Ці спрацавала гэта ў свой час?

Коршунаў заўважае, што ён не ўпэўнены ў паспяховасці такой ідэі. «Мне падаецца, што Лукашэнка з гэтым крыху перабіраў. Нават, калі ў Мінску адбыўся выбух у метро, Лукашэнка нават туды пацягнуў Колю. І я памятаю пытанні, якія пасля ўзнікалі: «А навошта? Што ты хочаш гэтым атрымаць?» І хутчэй тут увага была не на вобраз сямейнага чалавека Лукашэнкі, а на тое, куды ён цягне дзіцёнка і навошта».

Глядзіце цалкам:

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
29
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
5
Вероятный /адказаць/
05.12.2023
Дулю у нос, сінепашпартныя, перш за ўсё, ненавідзяць і пагарджаюць сабой. 

Таму, замест уласнага свету, жывуць у ганебным русском міре.  
2
Georgio Azzario/адказаць/
05.12.2023
Гришка всё испортил : он недавно по телевизору сказал что те, кто уехал за границу предатели, и у них нужно забирать имущество, и с их родителей спрашивать за то, что таких детей воспитали. Так что надо было оставаться учиться в любимой Беларуси.
0
Дылема незаконнанароджанага/адказаць/
05.12.2023
Цяжкае пытанне, расстрэл ці гільятына, ну і як галасаваць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031