Знайсці
02.12.2023 / 18:301РусŁacБел

У новым сезоне Лігі Нацый Беларусь патрапіла ў Лігу C без патрэбы гуляць за выжыванне

2 снежня выканаўчы камітэт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) зацвердзіў працэдуру лёсавання Лігі Нацый-2024/25, якая пройдзе 8 лютага будучага года ў Парыжы і пачнецца ў 20:00 па беларускім часе.

Фота: Championat.com

У лёсаванні прымуць удзел 54, а не 55 сяброў УЕФА. Расійскія клубы і зборныя па футболе адхіленыя ад удзелу ў міжнародных турнірах пад эгідай ФІФА і УЕФА з лютага 2022 года, і ніякіх падстаў для таго, каб іх рэабілітаваць, за гэты час не з'явілася.

Усе зборныя размеркаваныя па чатырох лігах і адпаведных кошыках.

Ліга A

Кошык 1. Іспанія, Харватыя, Італія, Нідэрланды

Кошык 2. Данія, Партугалія, Бельгія, Венгрыя

Кошык 3. Швейцарыя, Германія, Польшча, Францыя

Кошык 4. Ізраіль, Боснія, Сербія, Шатландыя

Ліга B

Кошык 1. Аўстрыя, Чэхія, Англія, Уэльс

Кошык 2. Фінляндыя, Украіна, Ісландыя, Нарвегія

Кошык 3. Славенія, Ірландыя, Албанія, Чарнагорыя

Кошык 4. Грузія, Грэцыя, Турцыя, Казахстан

Ліга C

Кошык 1. Румынія, Швецыя, Арменія, Люксембург

Кошык 2. Азербайджан, Косава, Балгарыя, Фарэры

Кошык 3. Паўночная Македонія, Славакія, Паўночная Ірландыя, Кіпр

Кошык 4. Беларусь, Літва (або Гібралтар), Эстонія, Латвія

Ліга D

Кошык 1. Гібралтар (або Літва), Малдова

Кошык 2. Мальта, Андора, Сан-Марына, Ліхтэнштэйн

У гэтым годзе зборная Расіі правяла восем таварыскіх матчаў, у трох з якіх атрымала перамогі.

Нагадаем, што зборныя Беларусі і Літвы, як каманды, што занялі ў мінулым сезоне Лігі нацый у сваіх групах дывізіёна C апошнія месцы, меліся сустрэцца паміж сабой у сакавіку, каб вызначыць, хто захавае месца ў дывізіёне С, а хто апусціцца ў D (другую пару каманд меліся скласці Кіпр і Гібралтар). 

Аднак літоўцы заявілі, што не хочуць гуляць са зборнай Беларусі, як памагатай Расіі ў вайне супраць Украіны. 

Таму сёння УЕФА было вырашана, што Беларусь і Кіпр, як дзве найлепшыя дружыны, што фінішавалі чацвёртымі ў сваіх групах у мінулым годзе ў дывізіёне С, у ім і застануцца, а за выжыванне будуць змагацца Літва і Гібралтар. 

Чытайце таксама:

«Тарпеда-БелАЗ» заваявала бронзу, БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў

Галкіпер «Гамбурга» забіў смешны мяч у свае вароты ў матчы з «Санкт-Паўлі»

У англійскім Бірмінгеме польскія фанаты далі чаду паліцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
03.12.2023
Юрий, huihoiuh
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031