Знайсці
30.11.2023 / 07:288РусŁacБел

Памёр Генры Кісінджэр

Памёр Генры Кісінджэр, былы дзяржсакратар ЗША. Яму было роўна сто гадоў.

Генры Кісінджэр. Фота: Evan Vucci /AP

Як абвясціла кансультацыйная фірма Кісінджэр, Kissinger Associates, былы дзяржсакратар памёр у сваім доме ў штаце Канэктыкут.

Генры Кісінджэр як дарадца па нацыянальнай бяспецы і затым дзяржсакратар пры прэзідэнтах Рычардзе Ніксане і Джэральдзе Фордзе ў 1969-1977 гадах быў адным з архітэктараў палітыкі разрадкі ў адносінах з таталітарным Савецкім Саюзам, нагадвае Бі-бі-сі.

У 1973 годзе ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру за сваю ролю ў дасягненні Парыжскага мірнага пагаднення, якое на час спыніла вайну ў В'етнаме і, як меркавалася, павінна было яе завяршыць.

Погляды Кісінджэра на знешнюю палітыку фармаваліся ў гады супрацьстаяння двух звышдзяржаў, ЗША і СССР, ён быў прыхільнікам realpolitik — палітыкі лавіравання і пошуку магчымага, часцяком на шкоду прынцыпам. Такім ён і застаўся да канца, што неаднаразова дэманстраваў у апошнія гады.

Летам гэтага года ва ўзросце 100 гадоў ён наведваў Кітай.

Чытайце таксама:

Генры Кісінджэру споўнілася 100 гадоў

Кісінджэр: майстар гульні ў доўгую, або «Усе прыстойныя людзі пачыналі ў разведцы»

Генры Кісінджэр: Украіну трэба прыняць у НАТА

«Ідэя нейтральнай Украіны ў існых умовах ужо не мае сэнсу». Кісінджэр патлумачыў, чаму змяніў сваю пазіцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
0
Алька/адказаць/
30.11.2023
Ці ёсць недзе помнікі Ніксана і Форда, якія былі за рыалполіцік ад Кісінджара? А Рэйгана, які быў за прынцыпы, ёсць.
2
пт на сум/адказаць/
30.11.2023
Мінус адзін чалавек, які лабіраваў прыняцце Ўкраіны ў НАТА на цяперашні стан
0
бабруйчанін/адказаць/
30.11.2023
??Сышоу " наш Грыша" засумавалі у рф ?? Які меу да 24 Лютага у рф бізнсовую карысць .Яшче адзін агент 07-40 падобны на яшку кедмі )) У Галівудзе лубок здымуць майсы пачнуць а " мудрам старце" разпаусюджваць ))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031