Знайсці
22.10.2023 / 17:241РусŁacБел

Загінуў галоўны трэнер студэнцкага клуба «Дынама БНТУ»

Трагічна загінуў галоўны трэнер клуба міні-футбола «Дынама БНТУ» Валерый Драчэўскі. Яму было 69 гадоў, паведамляе «Прессбол».

Фота: «Прессбол»

Абставіны смерці не паведамляюцца. 

З 1999 года праца Валерыя Драчэўскага была звязаная з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Яго выхаванцы ў розныя гады былі членамі нацыянальнай і маладзёжнай зборных Рэспублікі Беларусь па футболе і міні-футболе, за што ён атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную трэнерскую катэгорыю.

У 2014 годзе студэнцкая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Валерыя Драчэўскага стала бронзавым прызёрам студэнцкага чэмпіянату свету, што ёсць, бадай, найлепшым дасягненнем у гісторыі айчыннага міні-футбола. Больш за 20 гадоў ён узначальваў студэнцкі калектыў «Дынама БНТУ».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
18
Абуральна
0
22.10.2023
zabili voragi....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031