Знайсці
20.10.2023 / 22:09РусŁacБел

Дзве карціны Шагала паспяхова прадалі на Sotheby's, а Суцін да таргоў не дайшоў

У пятніцу, 20 кастрычніка, на пляцоўцы Sotheby's прайшоў аўкцыён карцін імпрэсіяністаў. Сярод заяўленых лотаў былі тры працы ўраджэнцаў Беларусі — Марка Шагала і Хаіма Суціна. Але з карцінай Суціна нешта ў апошні момант здарылася, на сайце аўкцыённага дома напісана, што гэты лот знялі.

Хаім Суцін. «Сельскі пейзаж у Серы»

Карціну Хаіма Суціна «Paysage à la campagne à Céret» («Сельскі пейзаж у Серы») ацэньвалі ў 600 тыс. еўра. Гэта быў самы дарагі лот аўкцыёну. З якой прычыны яе раптам не аказалася на таргах, не ўдакладняецца.

Працу Марка Шагала «Fleurs, poires et raisins» («Кветкі, грушы і вінаград») прадалі за 279 тыс. еўра, ацэньвалі ж яе ў 220-350 тыс. еўра. Іншая шагалаўская праца, «Les deux bouquets» («Два букеты»), пайшла за 317 тыс. еўра пры ацэнцы ў 200-300 тыс.

Усяго на аўкцыёне прадавалі 46 работ, у тым ліку карціны Рэнэ Магрыта, Густава Клімта, Пабла Пікаса і Сальвадора Далі. Усяго прадалі 30 карцін на агульную суму крыху большую за 6 млн. еўра.

Чытайце таксама:

У Парыжы з аўкцыёну прададуць карціны Шагала і Суціна

Беларускі мастак Андрэй Бусел стварыў мурал на плошчы Хаіма Суціна ў французскім Шампіньі-сюр-Вёд

У Дзюсельдорфе адкрылася выстаўка Хаіма Суціна, мастака «парыжскай школы» са Смілавічаў

Жэрар Дэпард'ё прадаў скульптуру ўраджэнца Беларусі — прадстаўніка Парыжскай школы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031