Знайсці
01.09.2023 / 11:598РусŁacБел

У адной школе правядуць эксперымент: дзеці будуць вучыцца стоячы

Напярэдадні новага навучальнага года ў адной са школ Наваполацка завяршылі афармленне эксперыментальнага класа, дзе будуць апрабаваны навучальныя метады прафесара Уладзіміра Базарнага.

Фота ілюстрацыйнае

Здароўезберагальныя тэхналогіі для школ і дзіцячых садоў былі распрацаваныя пад кіраўніцтвам прафесара Уладзіміра Базарнага больш за 40 гадоў таму. У 1989 годзе яны былі зацверджаныя Мінздароўя РСФСР для масавага ўкаранення ў школах і дзіцячых садах. Аднак да гэтага часу выпадкі іх прымянення застаюцца ці ледзь не адзінкавымі, хоць, як сцвярджаецца, эфектыўнасць была даказаная ўжо неаднаразова.

«Гэта пастава, гэта зрок, гэта заўсёды ўзаемазвязана, і я дадаю абавязкова ступні і далоні. Прафесар Базарны дамагаўся таго, каб цягліцы дзіцяці знаходзіліся ў руху, пазбягаючы статычнага напружання, прычым гаворка ідзе пра ўсе мышцы вачэй, вушэй, органаў стрававання, сэрца і гэтак далей, каб усе мышцы развіваліся ў дзіцяці гарманічна. І самым важным прафесар лічыў развіццё дзіцячага мозгу. Без цягліцавага руху развіццё дзіцячага мозгу і ўтварэнне міжнейронных сувязяў будзе вельмі аднабокім працэсам, сфарміруюцца толькі інстынкты», ― патлумачыў методыку «Спутніку» грамадскі актывіст Аркадзь Розбаш.

Імкненне абезрухоміць дзіця, а менавіта гэта часцяком адбываецца ў школе, калі вучні на ўроку сядзяць без руху за партамі, як лічыў прафесар Базарны, можа цалкам пазбавіць дзіця энергіі ў будучыні.

Так, у адной з навучальных устаноў Наваполацка да новага навучальнага года вырашылі прымяніць тэхналогіі Базарнага, усталяваўшы спецыяльныя парты для школьнікаў, за якімі дзеці будуць праводзіць 15 хвілін седзячы і 15 хвілін стоячы.

«Такі рэжым з канторкамі і партамі прадугледжаны санітарнымі нормамі Рэспублікі Беларусь, мы нічога не парушаем. І рэжым — колькі стаяць, колькі сядзець, і ўзроставыя абмежаванні — усё гэта ёсць … клас, які мы зрабілі, гэта 28 чалавек, гэта вельмі шмат. Але мы арганізавалі прастору — 14 канторак, 14 парт, усе з нахіленай паверхняй, і адна канторка для настаўніцы», ― распавёў Розбаш.

Чытайце таксама:

«Дырэктарка абурылася тым, што мы паклеілі беларускія шпалеры, а не нямецкія». Бацькі пра зборы на рамонт у школах

Ці дапусцяць дзіця да заняткаў без школьнай формы? Вось што адказалі ў Мінадукацыі

Мінадукацыі назвала даты ЦЭ і экзаменаў у 2024-м

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
стойкие дети/адказаць/
01.09.2023
Дизайнер

Я хочу жить в Северной Корее,
Быть влюблённым в Макса навсегда.
Приближайся этот миг скорее.
В белом круге красная звезда.

Буду я ходить всё время строем,
На обед и ужин кушать рис.
Быть готовым стать в бою героем,
Ким Чен Мака выполнить каприз.

Днём и ночью в хаки одеваться,
Ненавидеть Штаты ночь и день.
Быть счастливым, солнцу улыбаться.
Никогда его не скроет тень.

(С)
02.09.2023
стойкие дети, там жрут лебеду а не рис. Рис это только по праздникам.
0
стойкие дети/адказаць/
03.09.2023
О, мой сын сказал, что там живут лучше, чем у нас 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031