Знайсці
30.08.2023 / 15:5026РусŁacБел

«Гэта як плюнуць маім родным у твар». Арыне Сабаленка не паціснулі руку на US Open

Украінка Марына Занеўская, якая выступае за Бельгію, не паціснула руку другой ракетцы свету на US Open.

Скрыншот відэа

Бельгійская тэнісістка Марына Занеўская (№112 WTA) не паціснула рукі беларусцы Арыне Сабаленка (№2 WTA) пасля паразы сёння ноччу на старце US Open — 3:6, 3:6.

Украінка Занеўская з 2016 года пачала выступаць у складзе Бельгіі. Сабаленка чакала яе ля сеткі, але Марына праігнаравала сваю суперніцу.

«Я прадстаўляю Бельгію, але ўся мая сям'я застаецца ва Украіне, — патлумачыла свае паводзіны ўраджэнка Адэсы. — Паважаю Арыну як тэнісістку, яна вялікая чэмпіёнка. Гэта маё асабістае рашэнне не паціскаць рукі. Я не асуджаю яе. Яна абараняе сваю сям'ю, а я абараняю сваю. І калі я пацісну ёй руку, гэта будзе тое самае, што плюнуць маім родным у твар».

Раней украінка Эліна Світоліна на турніры ў Мадрыдзе адмаўлялася ціснуць руку Аляксандры Сасновіч, а пацісканне рук пасля гульні Вікторыі Азаранка і Эліны Світолінай на Уімблдоне наогул было скасаванае.

Чытайце таксама:

Сабаленка выйшла ў другі раўнд US Open

Сабаленка можа стаць першай ракеткай ужо на наступным тыдні. Пры адной умове

Перад матчам Азаранкі і Світолінай паціскання рук не будзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
121
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9
0
Сабаленка біясмецце ды лукашыстка/адказаць/
31.08.2023
Нарэндра, Яна ў новы 2020/2021 год тусіла з лукашэнкай пад час масавых пратэстаў ды катаванняў.
"застабілка", блін
0
масковія не Русь/адказаць/
31.08.2023
Тарас ,Што гэта за дзіўны дыялект балгарскай? не зразумела нічога 
4
Максим Дизайнер/адказаць/
01.09.2023
Kotya

А невероятным все то боты, то титушки, то агенты Кремля за каждым углом все мерещатся. Может к психиатру сходила бы?Или в батальоне Варшава такие специалисты не предусмотрены?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031