Знайсці
22.06.2023 / 15:037РусŁacБел

«Добраахвотнікі рвуцца ў бой». Шайгу заявіў аб фармаванні ў Расіі рэзервовай арміі

Мінабароны РФ да канца чэрвеня збіраецца «завяршыць фармаванне рэзервовай арміі», як абвясціў кіраўнік расійскага ваеннага ведамства Сяргей Шайгу на нарадзе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з сябрамі Рады бяспекі.

«Фармуем рэзервы ў складзе армейскага корпуса, арміі. Плюс да гэтага пяць палкоў — у 1-ю і 20-ю арміі танкавыя. Там ідзе ўсё планава, фактычна да канца чэрвеня завершым фармаванне рэзервовай арміі. І ў найбліжэйшы час завершым фармаванне армейскага корпуса. Пяць палкоў сфармаваныя ўжо больш чым на 60%, у гэтым выпадку я кажу і пра асабісты склад, і пра тэхніку», — цытуе Шайгу Meduza.

Міністр абароны РФ дадаў, што для фармавання названых злучэнняў ужо паставілі 3786 адзінак тэхнікі.

Таксама Шайгу абвясціў, што ў расійскую армію набралі 114 тысяч кантрактнікаў і яшчэ 52 тысячы добраахвотнікаў. «У суткі на кантракт у сярэднім паступае 1336 чалавек, фактычна кожныя суткі атрымліваем полк», — сказаў міністр абароны.

Добраахвотнікі, са слоў Шайгу, «натуральна, рвуцца ў бой». Аднак, як ён дадаў, у гэты момант «крайняй неабходнасці ў гэтым няма». Акрамя таго, міністр абароны падкрэсліў, што ім трэба будзе прайсці «сур'ёзную падрыхтоўку».

Пра планы стварыць новую рэзервовую армію дагэтуль не паведамлялася. Склад рэзервовай арміі Шайгу не назваў, пры гэтым арміі УС РФ вельмі неаднародныя. Так, 1-я танкавая армія Заходняй акругі складаецца з трох дывізій (дзвюх танкавых і мотастралковай), а 35-я армія Усходняй акругі — усяго з дзвюх мотастралковых брыгад і адной брыгады прыкрыцця (штатная колькасць брыгады меншая за колькасць дывізіі прыкладна ў тры разы).

Чытайце таксама:

Патрушаў заявіў, што Расія знішчыла 13 тысяч украінскіх вайскоўцаў падчас контрнаступу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
37
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
0
еръ/адказаць/
22.06.2023
Зятек аленевода тоже рвется в бой?)
0
Янка/адказаць/
22.06.2023
Армія Венка :)
0
анатам /адказаць/
22.06.2023
Оленевод, вы - адекватный?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031