Знайсці
22.06.2023 / 13:277РусŁacБел

Патрушаў заявіў, што Расія знішчыла 13 тысяч украінскіх вайскоўцаў падчас контрнаступу

Страты Кіева падчас украінскага контрнаступлення ўжо перавысілі 13 тысяч чалавек. Гэтую лічбу назваў сакратар Рады бяспекі РФ Мікалай Патрушаў падчас нарады ў Пуціна.

Украінскія вайскоўцы пад Бахмутам. Фота: Libkos, File / AP Photo

Па словах Патрушава, гэта абагульненыя даныя за 4-21 чэрвеня, якія паступілі ад розных ведамстваў.

Расійскія вайскоўцы таксама знішчылі ўжо 246 украінскіх танкаў, у тым ліку 13 з іх — заходняга ўзору, задзейнічаных падчас контрнаступу, як піша «Спутнік».

На мінулым тыдні Лукашэнка заявіў, што Украіна страціла падчас контрнаступу 120-150 тысяч чалавек;

«Контрнаступ [УСУ] 4-га, 5-га чысла пачаўся. Вы нават не заўважылі, мы назіраем, што там адбываецца. Дык вось, за гэты час украінцаў загінула каля 40 тысяч. Загінула. І больш за 100 не вернуцца: параненыя. Разумееце, амаль 120-150 тысяч. І «Брэдлі» гараць, «Леапарды» гараць, як нашы савецкія танкі. Але расіяне навучыліся ваяваць. Контрнаступленне ідзе, кулак ідзе — 30-50 танкаў, людзі ідуць тысячамі, і яны не даходзяць нават да пярэдняга краю расійскага», — падзяліўся тады сваім бачаннем падзей Лукашэнка.

У гэты ж час Мінабароны РФ на мінулым тыдні агучыла свае лічбы. 

«З 4 чэрвеня ўкраінскія Узброеныя сілы страцілі толькі на лініі баявога судакранання каля 7,5 тысячы чалавек забітымі і параненымі, не лічачы загінулых вайскоўцаў у выніку прымянення расійскай высокадакладнай зброі вялікай далёкасці і авіяцыі ў глыбіні ўкраінскай тэрыторыі», — цытавалі інфармацыю Мінабароны РФ расійскія медыя. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Mafkees /адказаць/
22.06.2023
патрушев абсолютно неадекватный "человек". Ради своих бредовых идей уничтожает будущее раиси.Для этого маньяка убить сотню-другую тысяч сограждан- все равно что высморкаться.
22.06.2023
Pytanne jakoe z paczatku getai Vainy-NAVOSTA im  GETA ?!
1
Ян Севярын Бакей /адказаць/
22.06.2023
патрушаў апусьціўся да ўзроўню канашэнкава? далей куды апускацца будзе - да азьвярёнка? да " інфаказачак груздовых"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031