Знайсці
22.06.2023 / 07:37РусŁacБел

У Ла-Маншы знік англійскі плывец

42-гадовы плывец-аматар, пажарны-выратавальнік па прафесіі Іэн Х'юз стартаваў у аўторак з англійскага Дуўра. У той жа дзень французскі выратавальны цэнтр ля Кале атрымаў паведамленне пра яго знікненне.

Iain Hughes

42-гадовы Іэн Х'юз стартаваў у аўторак з англійскага Дуўра. У той жа дзень французскі выратавальны цэнтр ля Кале атрымаў паведамленне пра яго знікненне, як піша Бі-бі-сі.

Улады Францыі і Бельгіі тут жа разгарнулі пошукавую аперацыю, у якой удзельнічалі французскія патрульныя катары і верталёты французскіх і бельгійскіх ваенна-марскіх сіл.

Х'юза, аднак, не знайшлі, і ў сераду французскія ўлады згарнулі пошукі.

Арганізацыя, якая адсочвае перасячэння праліва, — Федэрацыя плыўцоў і пілотаў Ла-Манша — у сераду «з глыбокім шкадаваннем» абвясціла, што пошукі Х'юза не ўвянчаліся поспехам.

У сераду ўвечары афіцыйную заяву аб тым, што Іэн Х'юз прапаў без вестак, выпусціла і пажарная служба рэгіёна Уэст-Мідлендс, дзе ён служыць з 19 гадоў.

«Нягледзячы на пошукі з удзелам французскага і бельгійскага вайсковых верталётаў плюс вайсковых і паліцэйскіх патрульных катараў, месцазнаходжанне Іэна застаецца невядомым», — гаворыцца ў заяве.

Шырыня Ла-Манша ў самым вузкім месцы — 34 кіламетры, і яго пераадоленне займае ў плыўцоў ад сямі да 27 гадзін.

Сваім заплывам Іэн Х'юз планаваў сабраць 21 тысячу фунтаў ахвяраванняў для медыцынскіх і пажарных службаў.

У паведамленнях прэсы гаворыцца, што з Дуўра Іэн Х'юз адправіўся ў заплыў у суправаджэнні лодкі або катара падтрымкі, але ў які момант яны рассталіся, не паведамляецца.

За 150 гадоў падобных заплываў Ла-Манш перасеклі ўжо каля дзесяці тысяч чалавек. Загінулі пры спробе пераплысці праліў дзесяць чалавек.

Чытайце таксама:

У акіяне знік батыскаф з людзьмі, якія вырашылі пагрузіцца да «Тытаніка». Кіслароду на борце засталося менш, чым на суткі

У Магілёве дзеці каталіся на плыце — дзевяцігадовы хлопчык патануў

Японія плануе пабудаваць цалкам аўтаномны плаваючы горад на 40 тысяч чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031