Знайсці
11.06.2023 / 15:142РусŁacБел

Украіна атакавала марскімі беспілотнікамі расійскі карабель «Прыазоўе» — Мінабароны РФ

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што ў ноч на нядзелю ўзброеныя сілы Украіны атакавалі беспілотнымі катарамі карабель Чарнаморскага флоту «Прыазоўе», які забяспечваў бяспеку ў раёне газаправодаў «Турэцкі паток» і «Блакітны паток».

Па сцвярджэнні расійскіх вайскоўцаў, у нападзе прымалі ўдзел шэсць баявых катараў.

«Падчас адбіцця атакі ўсе катары былі знішчаныя агнём са штатнага ўзбраення расійскага карабля за 300 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Севастопаля. Пацярпелых няма. Карабель пашкоджанняў не атрымаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Украінскі бок інфармацыю пра напад на карабель «Прыазоўе» пакуль не каментаваў.

24 мая Мінабароны РФ заявіла, што карабель «Іван Хурс» атакавалі марскія беспілотнікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0
1
руzzкий военный корабль или н****/адказаць/
11.06.2023
жалко что не направили его в след за крейсером москва.
0
І толку з той заходняй зброі/адказаць/
11.06.2023
Ну і які толк з гэтых беспілотнікаў як бачым яны неэфектыўныя, а гарпуны захад даваць адмаўляецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031