Знайсці
10.06.2023 / 18:416РусŁacБел

ЗША не бачаць пагрозы ядзернай вайны з-за размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

Злучаныя Штаты не бачаць, каб нешта сведчыла пра тое, што размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі нясе ў сабе рызыку ядзернай вайны, заявіў у пятніцу каардынатар стратэгічных камунікацый у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі.

Джон Кірбі. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

«Мы не бачым нічога, што магло б быць сведчаннем перасоўвання ядзерных узбраенняў або набліжэння рызыкі ядзернай вайны ва Украіне ці на кантыненце», — сказаў амерыканскі чыноўнік у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN.

Кірбі дадаў, што Вашынгтон таксама не бачыць падстаў мяняць гатоўнасць сваіх стратэгічных сіл у сувязі з паведамленнямі аб пачатку перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь.

9 чэрвеня Пуцін заявіў, што размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасля таго, як 7-8 ліпеня завершыцца падрыхтоўка неабходных для гэтага збудаванняў.

Чытайце таксама:

Столтэнберг: Пагадненне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі непрымальнае

«Разам з расійскай зброяй можа з’явіцца і расійская вайсковая база. А выперці іх будзе складана». Якія наступствы атрымае Беларусь праз размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі

«Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа». Вальфовіч патлумачыў, навошта Беларусі ядзерная зброя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
Valadzimir/адказаць/
10.06.2023
Хэх , Кірбі ляпнул тое, што трэба, каб увесьці праціўніка ў зман - агульнапрызнана, што дэзынфармацыя ёсьць важнейшым сродкам у цяперашняй трэцяй сусьветнай вайне новага гібрыднага тыпу. На практыцы гэта, як здаецца, можа азначаць, што пад прыкрыцьцём гэткіх супакойніваньняў, ТЯЗ "у адказ" і у такія ж тэрміны,  можа быць пастаўлена ў Польшчу, а магчыма і на Украіну.
0
Дзіна/адказаць/
11.06.2023
Valadzimir, скажыце за гэта дзякуй крамлю і пуціну
11.06.2023
Прыйдзе час - пабачыце наяўня. Не дзеля пантоў яе прыпруць на Беларусь. Імперыя - якую так імкнуцца захаваць УСЕ - рана ці позна усе ж пачне вырашаць свае "праблемы" радыкальна. Гэта ў вас - логіка, нормы, правіла. А ім НАВАЛЯЦЬ на гэта тры кучы. Яны вам ужо дэманструюць свае хацелкі ад 2008 года, да вас праўда так і не дайшло да канца, што справу маеце з вар'ятамі. Ну то пабачыце ўсе да канца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера