Знайсці
26.05.2023 / 17:302РусŁacБел

Другі энергаблок БелАЭС цалкам абясточылі

Нядаўна запушчаны другі энергаблок Беларускай АЭС у Астраўцы цалкам абясточылі. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі станцыі.

«У рамках праграмы энергетычнага пуску на другім энергаблоку БелАЭС працягваецца комплексная праверка тэхнічных характарыстык абсталявання і сістэм. 26 мая спецыялісты прыступілі да дынамічных выпрабаванняў у рэжыме поўнага абясточвання блока з яго адключэннем ад энергасістэмы», — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што перад пераходам на наступны этап — доследна-прамысловай эксплуатацыі блока — «спецыялісты павінны пераканацца, што ўсе сістэмы і абсталяванне, уключаючы сістэмы бяспекі, працуюць надзейна, у адпаведнасці з праектнымі параметрамі».

«Такая паслядоўнасць праграмы выпрабаванняў, у тым ліку з адключэннем блока ад сеткі, — агульнасусветная практыка. Перад уводам атамных станцый у прамысловую эксплуатацыю праводзіцца шырокае кола розных даследаванняў і тэставанняў», — падкрэсліваюць прадстаўнікі станцыі.

13 мая ў 13:24 у рамках этапнай праграмы энергетычнага пуску адбылося першае ўключэнне ў сетку другога энергаблока БелАЭС — ён выдаў у аб'яднаную энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі.

У мінулым годзе шмат часу прастойваў першы блок АЭС, запушчаны яшчэ ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

На БелАЭС сёння правялі выпрабаванні. Усё прайшло паспяхова

Магутнасць другога блока БелАЭС павысілі да 50% у прысутнасці Галоўчанкі і Ліхачова

Дзе ў Беларусі пабудуюць сховішча ядзерных адкідаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.05.2023
муж кажа, што, калі рэактар запушчаны, то яго немагчыма спыніць. то бок нават, калі адключаецца ад энэргасістэмы, рэакцыя ўсё адно працягвае ісці

нехта ўрот
26.05.2023
Ходзяць чуткі, што з восені пачнуць будаваць трэці рэактар. Можа хто ведае ці праўда.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930