Знайсці
13.05.2023 / 13:443РусŁacБел

Запусцілі другі энергаблок БелАЭС

Другі энергаблок БелАЭС даў у энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі, паведамляе Мінэнерга.

Фота «Наша Ніва»

13 мая ў 13.24 у рамках этапнай праграмы энергетычнага пуску адбылося першае ўключэнне ў сетку другога энергаблока БелАЭС — ён выдаў у аб'яднаную энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі.

Сінхранізацыі турбагенератара другога энергаблока атамнай станцыі з энергасістэмай папярэднічаў вялікі аб'ём работ, у тым ліку па вывадзе рэактарнай устаноўкі ў крытычны стан, затым — на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці з далейшым яе павышэннем да 40%.

Усе тэхналагічныя аперацыі выкананыя ў адпаведнасці з рэгламентам, з захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі, паведамляе Мінэнерга.

У найбліжэйшы час спецыялісты працягнуць паэтапнае засваенне магутнасці рэактара блока да 100% — наперадзе этап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі. Ён прадугледжвае шырокі спектр выпрабаванняў тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах працы блока, у тым ліку з яго адключэннем ад сеткі.

Увод блока ў прамысловую эксплуатацыю запланаваны ў 2023 годзе.

Нагадаем, што ў мінулым годзе доўгі час прастойваў першы энергаблок АЭС.

Чытайце таксама:

БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
Улада тупых/адказаць/
13.05.2023
Цывілізаваны свет пашырае выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі і імкнецца ў перспектыве выкарыстоўваць больш бяспечны тэрмаядзерны сінтэз. А калгаснікі будуюць АЭС. За чужыя грошы, чужымі рукамі і без уліку меркавання людзей. Шматмільярдны доўг ляжа на плечы дзяцей і ўнукаў, сыравіна будзе закупляцца ў РФ, адкіды таксама будуць вывозіцца ў РФ. А куды электраэнергію падзець? У чым профіт для краіны ад гэтай авантуры?
0
Папраўка/адказаць/
13.05.2023
адкіды будуць вывозіцца ў рф толькі на перапрацоўку, а потым будуць вяртацца назад у Беларусь для захоўвання
14.05.2023
Hanba.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930