Знайсці
19.05.2023 / 11:161РусŁacБел

Магутнасць другога блока БелАЭС павысілі да 50% у прысутнасці Галоўчанкі і Ліхачова

Магутнасць рэактарнай устаноўкі другога энергаблока БелАЭС павысілі да 50 %. Прымеркаваная да гэтай падзеі цырымонія прайшла 19 мая на БелАЭС з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксея Ліхачова, паведамляе Мінэнерга.

Фота: Мінэнерга

Як праінфармаваў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, 13 мая 2023 года другі энергаблок БелАЭС на ўзроўні магутнасці рэактара 40% быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. За мінулы час ім выпрацавана больш за 45 млн кВт-г электраэнергіі.

Кіраўнік урада наведаў блочны пульт кіравання другога блока атамнай станцыі, дзе яму далажылі аб праведзенай працы. У прысутнасці прэм'ер-міністра ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі павысілі з 40 да 50 %.

У найбліжэйшы час спецыялісты працягнуць паэтапнае засваенне магутнасці рэактара блока да 100 %. Прадугледжваюцца і адключэнні блока ад сеткі.

Нагадаем, што ў мінулым годзе доўгі час прастойваў першы энергаблок АЭС.

Чытайце таксама:

БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
19.07.2023
Есцть такая прафесия - лентачки перараразаць. Высокааплачаваямая.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930