Знайсці
24.05.2023 / 08:292РусŁacБел

Суд у Маскве сёння разгледзіць лёс Сафіі Сапегі

Маскоўскі суд сёння мае намер разгледзець пытанне аб перадачы расіянкі Сафіі Сапегі для адбыцця пакарання з Беларусі ў Расію.

Сёння Прэсненскі суд Масквы будзе разглядаць матэрыялы, на падставе якіх павінна вырашыцца пытанне аб тым, дзе будзе адбываць пакаранне Сафія, піша «Спутнік».

Далей рашэнне суда па гэтым пытанні павінна быць накіравана ў кампетэнтны орган Беларусі для прыняцця канчатковага рашэння адносна перадачы асуджанай.

Сафію Сапегу і Рамана Пратасевіча затрымалі роўна два гады таму, 23 мая 2021 года, у выніку прымусовай пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня.

6 мая 2022 года дзяўчыну асудзілі на шэсць гадоў калоніі за зліў даных сілавікоў.

Прысуд Сапега не абскардзіла, ён уступіў у законную сілу, пасля чаго яна з калоніі напісала прашэнне аб тым, каб яе выдалі ў РФ для адбыцця пакарання. Генпракуратура Беларусі пагадзілася з тым, каб Сапегу перадаць Расіі.

Раман Пратасевіч быў 3 мая 2023 года асуджаны на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 22 мая стала вядома, што яго памілаваў Лукашэнка.

Чытайце таксама: 

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны 

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча 

Што можа азначаць памілаванне Пратасевіча? Тлумачаць аналітыкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
бедная дзяўчынка/адказаць/
24.05.2023
а Сапегу памілуе пуцін?
0
Дзядзька Антось/адказаць/
24.05.2023
Трымайцеся, спадарыня. У вас, напэўна, больш шляхецкай беларускай годнасці за ўсіх, хто трапіў у гэтую гісторыю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера