Знайсці
27.05.2024 / 18:00132РусŁacБел

Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому 

Калі б анлайн-выбары ў Каардынацыйную раду правялі ў жніўні — кастрычніку 2020 года, у іх маглі б узяць удзел і мільён, і два, а то і тры мільёны выбарцаў. А цяперашняя кампанія паказала, што проста не пара гучна і публічна будаваць бачныя структуры. Цяпер час ціха множыць нягучныя, непублічныя справы, піша Мікола Бугай. 

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Гэтыя выбары ў Каардынацыйную раду прайшлі ва ўмовах, калі рэжым ператварыўся ў таталітарны і любая апазіцыйная палітычная дзейнасць крымінальна караецца.

У жніўні — верасні 2020-га не было структур, каб арганізаваць такія выбары. Цяпер маем структуры, але людзі больш не могуць дазволіць сабе галасаваць — нават калі яны за мяжою, у іх ёсць чым рызыкаваць, і абсалютная большасць не бачыць сэнсу несці дадатковыя рызыкі дзеля эфемернай трэніроўкі ў дэмакратыю. Дзеля чаго мабілізоўвацца цяпер? Ва ўмовах рэпрэсій, якія ні беларускае грамадства, ні яго заходнія саюзнікі не могуць ні спыніць, ні нават змякчыць, людзі імкнуцца зберагчыся і зберагчы па максімуме. І такі падыход — рацыянальны. Нерацыянальна ў такіх умовах, наадварот, было б падстаўляць усё новых людзей пад рэпрэсіі. Гэта то нічога нікому не дае.

У выніку ў выбарах узялі ўдзел менш за 10 тысяч чалавек. Яно то і нямала для такой сітуацыі, але гэта мы з сярэдзіны краіны, з сярэдзіны грамадства разумеем, чаму гэта нямала. Баюся, што назіральнікі звонку могуць успрыняць такі вынік як праяву крайняй слабасці беларускай апазіцыі і нават дыяспары ў цэлым. 

Лабісты гэтых выбараў хацелі стварыць цэнтр, альтэрнатыўны Святлане Ціханоўскай. А атрымалі дыскрэдытацыю ўсёй апазіцыі як такой. Лукашэнкаўская прапаганда пастараецца па максімуме выкарыстаць невысокую яўку, як і лукашэнкафэрштэеры ў еўрапейскіх краінах.

Тыя, хто паставіў на гэтыя выбары ў Каардынацыйную раду, не адчуваючы настрояў людзей, не адчуваючы іх цяперашніх магчымасцяў і патрэб, павінны б панесці палітычную адказнасць — нічога не варты грамадскі лідар, які не адчувае настрояў свайго народа.

На жаль, вынікам гэтых недавыбараў (напрошваюцца паралелі з такімі ж нерэалістычнымі альтэрнатыўнымі выбарамі 1999-га) стануць не толькі тры сотні ўжо заведзеных дадатковых крымінальных спраў, але і энтрапія. Выбары то былі падысподна скіраваныя супраць лідарскай ролі Святланы Ціханоўскай, але парадаксальна пасля іх менавіта Святлане Ціханоўскай стане цяжэй лабіраваць беларускае пытанне.

Але гэтыя выбары могуць адыграць і пазітыўную ролю, калі яны працвярэзяць. Калі яны пакажуць нават тым, хто гэтага раней не разумеў, што цяпер не час змагацца за ўладу ўнутры апазіцыі, дый не толькі ўнутры апазіцыі: у той геапалітычнай сітуацыі, якая склалася, і змена ўлады ў Беларусі немагчымая. Які Мінск, калі Захад не можа рашыцца на вызваленне Мелітопаля.

Цяпер зусім не час будаваць бачныя структуры. Цяпер самы час, каб ціха множыць любыя нягучныя, непублічныя, няпафасныя справы, якія дапамагаюць Беларусі заставацца беларускай, а беларусам — заставацца беларусамі, жыць і працаваць. Часы мяняюцца, і палітыка таксама мусіць мяняцца разам з імі.

Апытанка

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
126
Панылы сорам
29
Ха-ха
19
Ого
4
Сумна
23
Абуральна
14
0
опять двадцать пять/адказаць/
28.05.2024
Оппозиция должна обедниться,
Адбелівацель М. ( газета Народня Воля ад 26.05.2009г) в начале 2000-х сделал очень нехорошо.... С помощью своего варшавского друга Паши Каз...... и своего влияния на Западе развернул все потоки западной помощи белорусской оппозии от политических партий к  грантососам из НЖО.
После этого на свержение агрофюрера шансы приблизились к ))))))))))))))))))))))))))00000000.
И это надо понять.... Эксперты знают, но пока молчат, НЕВЫГОДНО ФИНАНСОВО.
28.05.2024
Ленин, пишите. вас полезно всем читать
0
Ленин/адказаць/
28.05.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930