Знайсці
22.05.2023 / 15:4218РусŁacБел

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

Цётка Сафіі Сапегі Геля Дудзіч пракаментавала сённяшняе памілаванне Рамана Пратасевіча, не пашкадаваўшы ў яго адрас нават моцных слоў. Яна абураная, што Пратасевіча памілавалі, а Сафія, якая патрапіла ў палон толькі таму, што з ім звязалася, працягвае пакутаваць у турме з цьмянымі далейшымі перспектывамі. 

Сафія Сапега

«У мяне мурашы па скуры, я не разумею, што наогул адбываецца. У памілаванні ёй [Сафіі] было адмоўлена. Мама гэтаксама нічога не ведае. Цяпер робіцца ўсё, каб яе выцягнуць. У мяне слоў няма. У мяне слёзы.

Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне. А гэты… (…) І ажаніўся, і памілавалі яго. Вой, не магу».

Сафія Сапега таксама раней пісала прашэнне аб памілаванні.

Паводле слоў Гелі Дудзіч, ні яна сама, ні мама Сафіі Сапегі толкам нічога не ведаюць пра яе справу. Вядома толькі, што 24 мая павінен адбыцца суд, на якім вызначаць, ці перавядуць Сафію адбываць пакаранне ў Расіі.

Чытайце таксама:

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу. Апеляцыі не было

Пратасевіч у апошнім слове каяўся і прасіў не пазбаўляць яго волі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
73
Абуральна
30
0
Саня/адказаць/
26.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Саня/адказаць/
26.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Саня/адказаць/
26.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930