Знайсці
19.05.2023 / 08:50РусŁacБел

Паветраныя сілы Украіны знішчылі 16 з 22 расійскіх «Шахедаў» і 3 з 6 «Калібраў»

Гэтай ноччу Расія зноў абстраляла Украіну, у тым ліку Кіеў.

Расія атакуе Украіну ракетамі і дронамі па начах. Скрыншот

На працягу начной атакі сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны паветраных камандаванняў «Цэнтр», «Захад» і «Поўдзень» Паветраных сіл Украіны знішчаны тры крылатыя ракеты і 16 ударных дронаў.

Акупанты атакавалі Украіну з паўночнага і паўднёва-ўсходняга кірункаў ударнымі дронамі «Shahed-136/131» і крылатымі ракетамі «Калібр» з караблёў у Чорным моры.

Усяго былі зафіксаваны пускі 22 «Шахедаў» і шасці «Калібраў».

У выніку начнога ўдару па горадзе Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласці пашкоджанні атрымалі памяшканні прыватнага прамысловага прадпрыемства і адміністрацыйны будынак, два чалавекі атрымалі раненні.

Таксама паведамлялася, што ў Львове падчас паветранай трывогі прагрымеў выбух — улады аб'явілі аб працы СПА ў вобласці.

Кіеўскія ўлады паведамілі, што сілы супрацьпаветранай абароны гэтай ноччу знішчылі ўсе варожыя цэлі, якія рухаліся ў напрамку сталіцы, піша «Украінская праўда».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031