Знайсці
17.05.2023 / 12:4923РусŁacБел

Беларускія падраздзяленні панеслі цяжкія страты пад Бахмутам. Некалькі чалавек загінула

Як стала вядома «Нашай Ніве», у баях пад Бахмутам загінула некалькі ваяроў беларускіх падраздзяленняў. Ёсць параненыя.

Бахмут, здымак ілюстрацыйны. Фота: 24 мехбрыгада УСУ імя Караля Данілы

Дэталі і прозвішчы загінулых пакуль не публікуюцца. Наколькі вядома, загінуць магло нават пяць добраахвотнікаў. Чакаем афіцыйнай інфармацыі.

Дагэтуль было вядома пра 21 беларуса, якія загінулі пасля лютага 2022-га, баронячы Украіну.

Баі за Бахмут ідуць ужо 9 месяцаў. Гэты кірунак застаецца адным з самых гарачых месцаў на фронце.

У складзе ўкраінскай арміі за незалежнасць Украіны і Беларусі ваююць таксама сотні беларусаў.

Чытайце таксама:

Баец «Кусь» з Палка Каліноўскага — аб працы на чыгунцы і ў БРСМ, выпрабаванні вайной і выбары паміж палонам і смерцю

«Хто ж ведаў». Былыя байцы-каліноўцы пра фронт, мары пра дзяўчат, жыццё пасля вайны і асацыяцыю ветэранаў

Азараў расказаў пра байцоў «Байпола», якія адправіліся ва Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
133
Абуральна
10
2
Слава сапраўдным сынам сваёй радзімы!/адказаць/
18.05.2023
Dzianis, тыя хто ваюць яны адразу кажуць што іх мэта - вызваленне Беларусі, а не паваявалі і дамой, ты нейкую лухту нясеш!!!! 
0
Valadzimir/адказаць/
18.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Dzianis/адказаць/
18.05.2023
Слава сапраўдным сынам сваёй радзімы!, акуляры ружовыя здымі. лухту нясеш ты. я ведаю некалькі людзей, якія выйшлі з палка і з'ехалі ў Польшчу ці Літву, бо расчараваліся. у іх цяпер праблемы і толкам ніхто ім не дапамагае. нікуды ваяваць яны больш ісці не хочуць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера