Знайсці
16.05.2023 / 23:315РусŁacБел

«Нічога ў практычным сэнсе не было зроблена». Прадстаўнік Беларусі пры ААН расказаў, што цяпер адбываецца з размяшчэннем ядзернай зброі

Практычных крокаў па размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі пакуль не рабілася, заявіў сёння падчас дэбатаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Валянцін Рыбакоў

«Гэтая аб'ява аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Рэспубліцы Беларусь — перш за ўсё, проста заява. Нічога ў практычным сэнсе не было зроблена ў гэтым дачыненні», — сказаў Рыбакоў.

Пры гэтым ён заявіў, што размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі — гэта, маўляў, суверэннае рашэнне любой краіны, каб абараніць сябе ад выклікаў і пагроз.

Раней Уладзімір Пуцін паведаміў, што сховішча для захоўвання ядзерных ракет на тэрыторыі Беларусі будзе, маўляў, гатовае да 1 ліпеня 2023 года. Зброю збіраюцца размяшчаць нібыта па просьбе Лукашэнкі, але кантроль і кіраванне ёй застанецца за Расіяй.

Чытайце таксама:

Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца

G7: Пагроза размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі непрымальная

У Беларусі можа з'явіцца і стратэгічная ядзерная зброя — Хрэнін

Беларускія вайскоўцы прайшлі падрыхтоўку па спецыяльным прымяненні штурмавікоў Су-25

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
2
Гудвін/адказаць/
17.05.2023
Гэтая галава ўмее гаварыць толькі тое, што трэба крамлю, бо гаўляйтар лукашэнка даўно прадаў усю замежную палітыку Беларусі расейскім імперцам. У ААН (нібыта) ад імя Беларусі галасуюць андроіды, якія паслухмяна націскаюць патрэбныя пуціну кнопкі. Тое самае адбылося і з журналістыкай - прапаганда перайшла на 100%-ю рэтрансляцыю расейскіх наратываў. У лукашэнкі фактычна са свайго аўтэнтычнага засталіся толькі чырвона-зялёны штандар ды дзірка ў кішэні. Амаль усе "сялавікі" спяць і бачаць, як пасля смерці шклоўскага чучхэ прыйдзе руцкі міръ і ўжо па-сапраўднаму пачне плаціць ім расейскія заробкі і пенсіі.
1
Васёк/адказаць/
17.05.2023
[Рэд. выдалена]
1
Ганьба/адказаць/
17.05.2023
Як напужаць свет чужой атамнай бомбай у абгажаных ад страху штоніках.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031