Знайсці
16.05.2023 / 15:403РусŁacБел

Беларусь атакуюць мошкі. Вядомы хімік распавёў, як ад іх ратавацца

Паўднёвыя рэгіёны краіны акупаваныя мошкамі. Асабліва дастаецца Гомельскай вобласці. Навуковец Сяргей Бесараб у сваім канале піша, як ратавацца ад машкары, якая называецца гнюсам.

Бесараб запэўнівае, што найлепшы варыянт — зрабіць сетку Паўлоўскага.

Сетку (шырыня — 50 см, даўжыня — 75 см, вочкі 1 -1,5 см) з дапамогай тасьмы прымацоўваюць да галаўнога ўбору такім чынам, каб яна пакрывала плечы і спіну, спераду даходзіла да броваў. Сетка павінна быць з натуральнага валакна.

Сетку Паўлоўскага можна прыдбаць гатоваю, а можна вырабіць самому. Фота з сайта market.yandex.ru

Рэпеленты, якімі прамочаная сетка, пры выпарэнні ствараюць вакол чалавека ахоўную вобласць, адпужваючы гнюс.

Распрацоўшык сеткі — энтамолаг Яўген Паўлоўскі — выкарыстоўваў для прамочвання сеткі такія натуральныя склады:

  • 15 г аптэчнага лізолу (сродак для дэзінфекцыі), 8 г сасновага шкіпінару, 77 г вады;

  • 10 г бярозавага дзёгцю («мазь для лыж»), 5 г шчолачы (NaOH), 85 г вады;

  • 1 г этылцэлюлозы (загушчальнік), 10 г ацэтону, 4 г дыметылфталату — атрымліваецца гель.

Склад для шмаравання сеткі:

  • 69 г дыметылфталату, 20 г стэарыну, 7,7 г этылцэлюлозы, 3,3 г пчалінага воску.

Бесараб таксама дадае, што сетку можна проста нацерці дзягцярным мылам (або прамачыць растворам гэтага мыла).

Чытайце таксама:

«Часам незаменна, але…» Бесараб адказаў на крытыку наконт апраменьвання прадуктаў радыяцыяй

Што трэба ведаць пра цюльпаны, каб імі не нашкодзіць сабе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
10
Сумна
7
Абуральна
7
0
мошка/адказаць/
16.05.2023
а што - гнюс у нашых шыротах гэта неяк так страшна?
2
акадэмія псеўданавук/адказаць/
16.05.2023
ай, малайчына Бесараб! ні тыдня без ягоных парадаў і даследванняў. проста ўніверсальны эксперт - і пра радыяцыю, і пра сацыялогію беларускай навукі, і пра мошак, усё ведае. гэта супер, але, мабыць варта скласці базу экспертаў у адпаведных галінах, ды звяртацца да іх
2
Алеша/адказаць/
16.05.2023
акадэмія псеўданавук, тоже с него угораю) его рассказ про грязную бонбу пока — самое любимое.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера