Знайсці
16.05.2023 / 13:47РусŁacБел

Мінабароны Расіі заявіла, што ўдарам гіпергукавога комплексу «Кінжал» быў знішчаны ЗРК Patriot у Кіеве

Мінабароны Расіі заяўляе, што гіпергукавым комплексам «Кінжал» быў знішчаны ЗРК Patriot у Кіеве. Украінцы гэтую інфармацыю абвяргаюць.

Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP

Шчыльнасць паведамленняў пра знішчаныя Patriot і збітыя ракеты Storm Shadow у апошнія дні нагадвае гісторыю з устаноўкамі HIMARS, якіх расіяне нібыта знішчылі больш, чым іх атрымала Украіна.

У той жа час ніякіх доказаў Мінабароны РФ не прыводзіць.

Наадварот на пачатку мая ўкраінцы ўпершыню заявілі, што зенітна-ракетным комплексам Patriot была збітая ракета «Кінжал». Сёння ўкраінскі бок заявіў, што толькі за гэту ноч былі збітыя 6 такіх ракет.

Чытайце таксама:

Сакратар РНБА Украіны распавёў пра шок расіян ад страты «Кінжала»

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Мінабароны Расіі заявіла, што Patriot не мог збіць ракету «Кінжал» над Кіевам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031