Знайсці
08.05.2023 / 09:465РусŁacБел

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

ЗША маюць высокую ўпэўненасць у дакладнасці заявы Украіны аб выкарыстанні амерыканскай сістэмы СПА Patriot для перахопу расійскай гіпергукавой ракеты «Кінжал». Пра гэта піша CNN са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота AP

Выданне адзначае, што, хоць сістэма Patriot паспяхова супрацьстаіць балістычным ракетам, яе здольнасць спыняць гіпергукавыя ракеты паветранага базавання да мінулага тыдня была чыста тэарэтычнай. Перахоп, які ажыццявіла Украіна, забяспечыў рэальную дэманстрацыю гэтай здольнасці — і ў Пентагоне разглядаюць гэта як важную падзею, сказала крыніца.

Вытворчасць гіпергукавых балістычных ракет заўсёды была складанай задачай для Расіі, а санкцыі толькі ўскладнілі яе.

Але да мінулага тыдня разлік Расіі заключаўся ў тым, што калі яна прыменіць гіпергукавую балістычную ракету, то ў што б яна ні страляла, абавязкова патрапіць, сказала крыніца. Перахоп паставіў гэты разлік пад сумнеў.

Той факт, што перахоп ажыццявіў украінскі экіпаж, які прайшоў падрыхтоўку ў Аклахоме, але не меў амерыканскіх дарадцаў на полі бою, яшчэ больш парадаваў Пентагон, дадала крыніца, назваўшы гэта значным вяртаннем інвестыцый.

Перахоп таксама, верагодна, выклікаў сур'ёзную нявызначанасць для Расіі, падымаючы пытанне аб тым, ці мае Украіна ўстойлівы сродак процідзеяння гіпергукавым балістычным ракетам, дадала крыніца.

«Украінская праўда» нагадвае перадгісторыю пытання:

— Выданне Defense Express, прааналізаваўшы фота абломкаў ракеты, выказала здагадку, што ў ноч на 4 мая над Кіевам упершыню паспяхова збілі «гіпергукавы» Х-47 «Кінжал».

Спікер паветраных сіл УСУ палкоўнік Юрый Ігнат заяўляў, што супрацьпаветраная абарона не збівала ў небе над Кіевам 4 траўня балістычную ракету расіян.

6 мая камандуючы паветранымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук пацвердзіў, што ўкраінскія вайскоўцы такі збілі расійскую ракету «Кінжал».

Чытайце таксама:

СМІ паведамілі, што УСУ ўпершыню збілі «Кінжал», аднак украінская армія не пацвердзіла

УСУ ўсё ж такі збілі «Кінжал»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
61
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
1
За Свабоду!/адказаць/
08.05.2023
Дама с буклями, Бот, і на вашы Кінжалы знайшоўся Патрыёт. Абцякай лахцінскі
2
Дайце свабоды 2 чыгуна/адказаць/
08.05.2023
Абавязкова, цI як там у весцы казалI .
0
збраяносец/адказаць/
08.05.2023
Натаўская зброя лепшая за саўковую/расейскую, і мадэрнізацыя лукашысцкім ВПК не дае рады. Гэта новы расклад на сусветным рынку ўзбраенняў. Завод Хаймарсаў працуе ў тры змены без выходных.

Крамлёўскія стрэльнулі самі сабе ў нагу…
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930