Знайсці
06.05.2023 / 09:453РусŁacБел

УСУ ўсё ж такі збілі «Кінжал»

УСУ ўсё ж такі збілі «Кінжал», пра які раней паведамлялі ў СМІ, комплексам Patriot. Прынамсі, так заявіў камандуючы Паветранымі сіламі Украіны генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук.

«Віншую ўкраінскі народ з гістарычнай падзеяй! Так, мы збілі «Кінжал», які «не мае аналагаў»! Адбылося гэта падчас начной атакі 4 мая ў небе Кіеўшчыны. Ракету Х-47 запусціў МіГ-31К з тэрыторыі Расіі», — сказаў ён.

Камандуючы падкрэсліў, што не трэба загадзя распаўсюджваць інфармацыю, якой можа скарыстацца вораг.

«І яшчэ адно, не трэба, як кажуць ва Украіне, бегчы наперадзе бацькі ў пекла… Мы абавязкова паведамім, што, дзе, чым і калі збілі! Усяму свой час», — дадаў Аляшчук.

Нагадаем, учора партал Defence Express са спасылкай на Кіеўскую гарадскую ваенную адміністрацыю паведаміў аб збіцці «Кінжала», пасля чаго ў Паветраных сілах Украіны адмовіліся каментаваць гэта, заклікаўшы звяртацца да выдання і КГВА па інфармацыю.

Чытайце таксама:

СМІ паведамілі, што УСУ ўпершыню збілі «Кінжал», аднак украінская армія не пацвердзіла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
06.05.2023
Сейчас штаты изучат образец ,произведут аналог лучше и дадут Украине для уничтожения фашистов.
0
Добры жарт/адказаць/
06.05.2023
H, кажаце, Штатам неабходна вывучаць канструкцыю разнавіднасці Іскандэра, якому больш за 20 гадоў? Але ж вы гумарыст. 
06.05.2023
навіна заўтра: УСУ ўсе ж такі не збівалі кінжал над Кіевам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031