Знайсці
13.05.2023 / 13:304РусŁacБел

Нямеччына абвясціла пра найбуйнейшы пакет зброі для Украіны — на 3 мільярды даляраў

Нямеччына плануе перадаць Кіеву самы вялікі пакет дапамогі з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну — яго кошт складзе 2,7 млрд еўра (3 млрд даляраў). Пра гэта ў суботу абвясціў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус, піша Бі-бі-сі.

Танк Leopard

У новы пакет дапамогі, як паведамляе Міністэрства абароны, увойдуць у тым ліку 30 танкаў Leopard-1, 15 зенітных самаходных установак Gepard, больш за 200 разведвальных беспілотнікаў, чатыры зенітна-ракетныя комплексы IRIS-T-SLM.

«Мы хочам, каб гэтая жудасная і беззаконная вайна скончылася як мага хутчэй … на жаль, пакуль для гэтага няма ніякіх перадумоў», — заявіў Барыс Пісторыус.

Міністр заявіў, што Нямеччына працягне аказваць дапамогу Кіеву.

Пра тое, што Нямеччына рыхтуе новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на 2,7 млрд еўраў, раней паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Чытайце таксама:

«Не хапала сілы». Залужны згадаў, што давяло яго да слёз з пачатку расійскага ўварвання

«З мэтай павышэння ўстойлівасці абароны». Мінабароны Расіі прызнала адступленне на поўнач ад Бахмута

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
1
Дайце Украіне перамагчы!/адказаць/
13.05.2023
Гэтыя Мардары і Гепарды яны маглі паставіць Украіне яшчэ ў красавіку-траўню 2022, а не цягнуць.
А потым будуць казкі разказваць, што дапамагаюць не меньш Польшчы, якая адразу пачала даваць танкі і ужо дала болей чым 300 танкаў (больш чым увесь астатні свет разам)
0
Штых/адказаць/
13.05.2023
mikola, А вы эксперт ў любой тэме. Мабыць сокалаў па вядомаму адрасу пачалі ўсур’ёз вучыць
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.05.2023
Ну, правильно. Надо же рекламировать свою оборонку, пока вся не сгнила. Не только же русским и американцам торговать. А то с печатным станком уже забыли, в каком состоянии эти танки. И возить далеко не нужно через Польшу. Дадут на 2,7 ярда, потом продадут на 10, включая старый хлам в какой-нибудь Йемен или Судан. Слава Украине!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031