Знайсці
13.05.2023 / 09:1410РусŁacБел

«Не хапала сілы». Залужны згадаў, што давяло яго да слёз з пачатку расійскага ўварвання

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны, нягледзячы на адсутнасць эмоцый звонку, хваравіта перажывае ўкраінскія страты. Ён успомніў, як плакаў, калі прыйшлося сказаць маці абаронцы, што яе сын загінуў.

Валерый Залужны. Скрыншот відэа

Пра гэта галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны заявіў у інтэрв'ю Дзмітрыю Камарову «Год. За кадрам»

«Я, перш за ўсё, нармальны чалавек з абсалютна нармальным сэрцам і тое, што эмоцыі на твары і ў паводзінах не выдаюць, скажам так, чалавечага болю, гэта яшчэ нічога не значыць. Сэрца адчувае гэта вельмі і вельмі балюча. І нават цяпер мне не хацелася б успамінаць тыя імёны, якія захаваліся мне ў памяці. Няма сіл нешта зрабіць з гэтымі запісамі.

Мабыць, я яшчэ не гатовы да гэтага. Калі-небудзь я, верагодна, зраблю гэта, каб назаўсёды выдаліць гэтага чалавека з тэлефона, але не атрымаецца выдаліць яго з памяці».

На пытанне, ці даводзілася яму плакаць, Залужны адказаў: «Будучы галоўнакамандуючым, мне не хочацца прызнавацца ў нейкіх там слабасцях, але я чалавек. Аднойчы я плакаў, калі мама шукала сына. Ён быў пілотам верталёта, які лётаў у Марыупаль. Яшчэ на той момант, пакуль я з ёй перапісваўся, у мяне была надзея, што ўсё ж такі ён жывы і ўсё будзе добра. І ў адзін момант мне далажылі, што ён загінуў, яго няма».

Залужны адзначыў, што калі ён павінен быў пагаварыць з маці пра гібель вайскоўца, у яго «не хапіла сілы».

Ён адмовіўся называць імя абаронцы і адзначыў, што ўсе загінулыя воіны вартыя ўшанавання і прызнання.

Галоўнакамандуючы дадаў, што вельмі моцна перажывае ўкраінскія страты.

Залужны мяркуе, што стратэгічная мэта РФ на пачатку ўварвання ва Украіну палягала ў тым, каб знішчыць украінскую дзяржаўнасць: «Яны разлічвалі на тое, што зойдуць арганізаванымі калонамі, людзі сустрэнуць іх з хлебам і соллю, — і на гэтым украінская дзяржава скончылася. Але ўкраінцы пачалі супраціў, украінцы пачалі абараняцца».

«Па стане на цяпер яны з Расійскай Федэрацыі ідуць сюды, каб свядома забіваць украінцаў. Сутнасць гэтай вайны заключаецца ў тым, што, калі цяпер мы не знішчым гэтага ворага, будзем знішчаныя мы, бо яны прыйшлі свядома».

Галоўнакамандуючы УСУ падкрэсліў, што расіяне ідуць забіваць украінцаў, нягледзячы на тое, што нясуць «шалёныя» страты на полі бою ва Украіне.

Таксама Залужны сказаў, што страты, якія нясуць расійскія акупанты, спынілі б любую краіну, але, мабыць, у Расіі чалавечае жыццё нічога не вартае.

«Яны дзейнічаюць як арда. Нават зыходзячы з таго, што мы бачым па колькасці іх страт, проста паглядзець, што там застаецца на полі бою.

Такія страты спынілі б любую краіну ад далейшых дзеянняў. Вось любую краіну спынілі б. 15 тысяч страт у Афганістане фактычна паставілі на калені Савецкі Саюз. Цяпер лічба страт Расійскай Федэрацыі нашмат большая. І яна іх не спыняе.

Выснова толькі адна, што самае таннае, што ёсць у гэтай краіне, — гэта чалавечае жыццё. Гэта самае таннае, што там можа быць. У нас жа наадварот — гэта самае дарагое».

Залужны лічыць, што Украіну чакае складаны і доўгі шлях да перамогі.

Ён дадаў, што тое, што трымае Украіну цяпер — гэта народ. Украінскіх людзей ён называе «феноменам» і лічыць, што толькі на іх трымаецца дзяржава.

Галоўнакамандуючы прызнаў, што Украіна страціла многіх прафесійных вайскоўцаў: «Мы страцілі вельмі шмат людзей у гэты момант, кадравых камандзіраў. Таму што вайну пачынаюць кадравыя вайскоўцы, а завяршаюць настаўнікі, інжынеры, бухгалтэрыя — гэта тое, што цяпер адбываецца».

Залужны адзначыў, што асновай перамогі стане не толькі гераізм украінцаў, але і выкарыстанне перадавых тэхналогій, больш эфектыўнай тэхнікі: «Але пакуль усё трымаецца на плячах простых людзей. Усе перамогі, якія былі, яны былі здабытыя жыццямі нашых украінцаў, якія паклалі сваё жыццё, вызваліўшы Херсон, вызваляючы Чарнігаўшчыну, Сумшчыну і Кіеў ды Кіеўшчыну».

Чытайце таксама:

Залужны пра перамогу Украіны: Замала толькі вызвалення акупаваных тэрыторый

Залужны назваў кіраўніка Генштаба Расіі моцным ворагам

Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
гольф стрым/адказаць/
14.05.2023
!!, здаецца, не знішчылі пакуль нічога...
але мажліва я нешта не разумею) 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.05.2023
Антысавок

Ты бы 1/10 тех бабок и не такое сказал. А может и еще кое что в рифму "сказал" сделал.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.05.2023
РАЦЫЯ,

Да, выписывать повестки на пляжах Одессы, устраивать на улицах облавы с применением силы - это другое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера