Знайсці
13.05.2023 / 10:362РусŁacБел

У Пінску пахавалі палітвязня Мікалая Клімовіча

Спачатку яго цела прывезлі да яго дома, куды сярод іншых развітацца прыйшлі сваякі пінскіх палітвязняў, распавяла @pozirkonline крыніца.

Пахаванне, як і было запланавана, адбылося на пінскіх могілках «Таргошыцы».

«Там было каля 20 чалавек, гэта сваякі і сябры Мікалая», — адзначыла крыніца.

Пра смерць Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 мая. 28 лютага суд прыгаварыў яго да 1 года пазбаўлення волі за знак «смешна» пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку.

Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы і перад прысудам сказаў: «Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».

Чытайце таксама:

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Прадстаўніца Кабінета Вольга Гарбунова пра смерць палітвязня: Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
33
Абуральна
2
0
Udziačny biełarus/адказаць/
13.05.2023
Viečnaja tabie pamiać, patryjot Biełarusi, achviara dyktatury.
13.05.2023
Дзякуй, спадар Мікалай, за вашу шчырасць, нязломнасць і цвёрдую жыццёвую пазіцыю. Вы - гонар беларускай нацыі. Вечная Вам памяць. Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031