Знайсці
10.05.2023 / 12:08РусŁacБел

Пенсіянер наводзіў парадак на лецішчы. Згарэла гаспадарчая пабудова, і ледзь не згарэў сам

Здарэнне адбылося 9 мая ў вёсцы Тарусічы ў садовым таварыстве «Пчолка», паведамляе блог s13.ru.

Ратавальнікам прыйшло паведамленне, што гарыць гаспадарчая пабудова. Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, драўляны будынак быў цалкам ахоплены полымем.

Як высветлілася пазней, пабудова належыць жыхару абласнога цэнтра. Напярэдадні здарэння яго бацька прыехаў на лецішча, каб навесці парадак. Пенсіянер спальваў смецце ў металічнай бочцы. У нейкі момант ён адхіліўся, а парывы ветру перакінулі агонь на гаспадарчую пабудову.

Мужчына спрабаваў самастойна справіцца з узгараннем, а суседзі паведамілі пра здарэнне ратавальнікам.

Каля 20 хвілін спатрэбілася байцам МНС, каб ліквідаваць пажар. Агонь знішчыў пабудову.

Пры спробе самастойнага тушэння пенсіянер атрымаў тэрмічныя апёкі, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

У Сожы ў Слаўгарадзе патанула пенсіянерка

У Маладзечанскім раёне карова правалілася ў калодзеж

Двое дзяцей атруціліся чадным газам у Гродзенскім раёне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031