Знайсці
10.05.2023 / 09:232РусŁacБел

Заўтра вынесуць прысуд Паўлу Белавусу

Прысуд агучаць у Мінскім гарадскім судзе ў 14:30, паведаміла ў фэйсбуку жонка Паўла Кацярына. Паўлу пагражае да 15 гадоў зняволення.

Яна таксама просіць падтрымаць Паўла лістамі, тэлеграмамі ці грашовым пераводам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Працэс, які пачаўся 20 лютага, вядзе суддзя Жанна Брысіна. 

Першапачаткова суд быў адкрыты, але на самым пачатку судовага пасяджэння дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме «з мэтай прадухілення разгалошвання інфармацыі, размешчанай у крыніцах, прызнаных экстрэмісцкімі».

Як паведамляў на пачатку студзеня былы начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско, у 2011 годзе «абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансляваць патрэбную яму інфармацыю ў масы».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачваны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн- і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — казаў у студзені Паско.

Па выніках расследавання Белавусу выстаўлена абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);

— ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

На маёмасць Паўла Белавуса наклалі арышт на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў. 

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць Паўла Белавуса. Суд зрабілі закрытым

«Стымуляваў варожасць суайчыннікаў да Радзімы». Абвінавачанне Паўлу Белавусу рыхтык такое, як у сталінскія часы

Што зрабіў для Беларусі Павел Белавус

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13
0
Белорус/адказаць/
10.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Свет во тьме/адказаць/
10.05.2023
Холуйня родит на свет еще одно уродливое решение бутафорского суда. Доколе же народу терпеть и страдать от нечестицев в мантиях и мундирах???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031