Знайсці
07.05.2023 / 10:291РусŁacБел

Былога прэсавага сакратара Купалаўскага тэатра дапытвалі па справе «аб дзяржздрадзе»

Сукамернікі прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца, якія выйшлі на волю, паведамілі «Зеркалу», што яго дапытвалі па справе «пра дзяржздраду».

Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра Мікалай Заяц. Фота: сацыяльныя сеткі

Яны мяркуюць, што Мікалаю Зайцу можа быць выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) КК Беларусі — у гэтым выпадку яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка, а ў яго дома правялі ператрус. Спачатку асудзілі на 12 сутак за тое, што ён нібыта «размахваў рукамі ў РУУС». Тэрмін арышту заканчваўся 25 сакавіка, але на волю былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра так і не выйшаў, яго судзілі паўторна і арыштавалі яшчэ на 14 сутак з той самай прычыны — «размахваў рукамі».

Мікалай Заяц працаваў у Купалаўскім тэатры па сумяшчальніцтве з 2020 года. 31 сакавіка 2021-га яго звольнілі з фармулёўкай «у сувязі з прыёмам на працу работніка, для якога гэтая праца будзе асноўнай».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Ёсік/адказаць/
07.05.2023
А размахваць рукамі ў РАУСе нельга? Мусаўцы палохаюцца, што з іх струмянём паветра зрывае маскі, за якімі свае нахабныя пысы хаваюць? Во якая нагода, каб над чалавекам зьдеквацца. Апасьля гэтага шчэ нешта нясуць пра сумленнасць, свабоду слова, аб нейкіх законах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера