Знайсці
05.05.2023 / 08:544РусŁacБел

Кадыраў: Захапляюся стрыманасцю і мудрасцю Уладзіміра Уладзіміравіча, які не паддаўся на гэтую гнюсную правакацыю

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале інцыдэнт з беспілотнікамі над Крамлём.

«Атака на Крэмль — ні што іншае, як правакацыя і прымус да больш масіраваных дзеянняў — упадабаны прыём сучасных гібрыдных войнаў і заходніх генералаў, вынікі чаго выгадныя для саміх правакатараў. Ланцужок заяў і завуаляваных укідаў у СМІ павінны былі па задумцы арганізатараў закрануць амбіцыі і падштурхнуць Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расіі да больш маштабных і жорсткіх дзеянняў на Украіне, напрыклад, масавых дывановых бамбаванняў гарадоў. Потым з'явіліся б чарговыя артыкулы аб пацярпелых мірных грамадзянах і таму падобныя праліберальныя заявы пра краіну-агрэсара з вуснаў кіеўскіх нацыстаў», — кажа Кадыраў і заяўляе, што захапляецца геніем і мудрасцю Пуціна.

«Захапляюся стрыманасцю і мудрасцю Уладзіміра Уладзіміравіча, які не паддаўся на гэтую гнюсную правакацыю. Але адказаць за гэты ўчынак арганізатарам прыйдзецца, у якім бы паўшар'і Зямлі яны ні знаходзіліся. Хай не сёння, не заўтра, але датычныя да гэтай акцыі панясуць справядлівае, заслужанае пакаранне. А пакуль рана. Рана, таму што справядлівасць у сусветнай супольнасці сёння пахаваная інтарэсамі краіны-агрэсара, адзінай у сваім родзе ў свеце, якая гадамі прагінала пад сябе інстытуты незалежнасці, інтарэсаў і правоў іншых краін», — дадае кіраўнік Чачні.

Ён мяркуе, што «правакацыя» не павінна і не будзе мяняць сцэнарый запланаванага ходу «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

«Так, гэта напад на прэзідэнта, а значыць, на дзяржаву і, як следства, на ўвесь народ Расійскай Федэрацыі. Але гэта не павінна ўплываць на нашы задуманыя планы і інтарэсы. А адплата, вядома, будзе. І яна будзе хірургічна і ювелірна дакладнай», — рэзюмуе Кадыраў.

Чытайце таксама:

Кадыраў адмовіўся сустракацца з чачэнцамі, што трапілі ў палон. І адправіў іх зноў на фронт

Некаторыя заходнія аналітыкі мяркуюць, што Украіна магла запусціць дроны на Крэмль. Неабавязкова са сваёй тэрыторыі — СМІ

У сераду ноччу была спроба ўдару беспілотнікамі па Крамлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
bhagawan/адказаць/
05.05.2023
mnie adnamu padajecca, što heta niejkaja padj#$%ka?
05.05.2023
"Я среднюю школу не заканчивал, мне всякие там шайтанские науки не нужны" (Р.Кадыров).
05.05.2023
А адплата, вядома, будзе. І яна будзе хірургічна і ювелірна дакладнай», — рэзюмуе Кадыраў
Выложишь в тикток как целушь путина в зад на зло врагам? Любо-дорого посмотреть, сколько дутых имиджей снесла к черту война. Страна надутых через соломинку жаб. Причем сами себя надували.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031