Знайсці
16.04.2023 / 11:407РусŁacБел

Кадыраў адмовіўся сустракацца з чачэнцамі, што трапілі ў палон. І адправіў іх зноў на фронт

У Чачню з украінскага палону вярнулася пяцёра вайскоўцаў. Яны трапілі ў палон 14 снежня і правялі ў ім чатыры месяцы.

Вось як пракаментаваў вызваленне сваіх землякоў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які сказаў: «Я лічу, што ў чачэнскага воіна не павінна быць ніякіх прычын апынуцца ў палоне.

Апраўданні могуць быць розныя, але як бы там ні было, воін павінен даказаць, што ў яго не было іншага выйсця. І даказаць гэта трэба, вярнуўшыся на перадавую».

Па гэтай прычыне ён адмовіўся ад сустрэчы з салдатамі. «Гэта пытанне гонару не толькі асобна ўзятага байца, але і пытанне гонару ўсяго падраздзялення, усяго палка, у якім байцы служаць. Хай дакажуць, што яны не пазбягалі бою, не баяліся сустрэцца з ворагам і не шукалі магчымасці скласці зброю і выратавацца ад куль», — напісаў ён у тэлеграме.

Кадыраў удакладніў, што «палон — не злачынства».

«За гадзіну да свайго палону яны звязваліся па рацыі і паведамлялі, што ў іх заканчваюцца боепрыпасы. Але кожны воін павінен не проста бяздумна страляць, а абдумваць кожны стрэл, берагчы кожны патрон.

Усведамляю, што ў гэтым ёсць і мая віна, што яны аказаліся недастаткова падрыхтаваныя да такой сітуацыі і не да канца разумелі, што баец павінен планаваць [выкарыстанне] свайго боекамплекта», — дадаў кіраўнік Чачні.

Напярэдадні Украіна і Расія правялі велікодны абмен палоннымі, 130 чалавек вярнуліся ва Украіну з расійскага палону. 

Чытайце таксама:

Кадыраў распавёў, чаму пастаянна кажа «дон»

«Дзе ахова?» Кадыраў адрэагаваў на крадзеж яго каня ў Чэхіі

«Сурʼёзна планую скласці канкурэнцыю нашаму дарагому брату Прыгожыну». Кадыраў хоча стварыць уласную ПВК

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
25
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
9
0
padarozhny/адказаць/
16.04.2023
воін павінен даказаць...

От толькі не трэба блытаць божы дар з яечняю. Чачэнцы, што ваююць на баку расійскага агрэсара, - не воіны, а бандыты.
16.04.2023
Ёсік, дон получил героя от русских за то что хорошо их рэзал. Украинцы получили войнушку за то что хотели мира
0
Рэальнасьць /адказаць/
17.04.2023
Кадыраў, чаму вы не практыкуеце лідэрства на прыкладзе? Вы сядзіце ў бясьпецы дома. Не ідзяце на фронт.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031