Знайсці
05.05.2023 / 08:505РусŁacБел

«Ад Брэста да Варшавы дабраліся за 5 гадзін». Колькі часу цяпер займае перасячэнне мяжы на аўтобусе?

На пачатку красавіка на мяжы з Польшчай збіраліся велізарныя чэргі з аўтобусаў. Пераход мяжы займаў па 15—18 гадзін. Пацікавіліся, як сітуацыя з аўтобусамі выглядае цяпер.

Чарга з аўтобусаў перад пунктам пропуску «Брэст». Фота: тэлеграм-канал «Варшаўка Граніца Брэст — Тарэспаль»

Травень пачалі без чэргаў

Найбольш напружаным пунктам пропуску застаецца «Брэст—Тарэспаль», які пасля закрыцця «Баброўнікаў» стаў адзіным пунктам на мяжы з Польшчай, прызначаным для руху пасажырскага транспарту.

Беларусы, якія ў другой палове красавіка перасякалі беларуска-польскую мяжу на аўтобусе, кажуць, што дарога ад Брэста да Варшавы займае каля 8-9 гадзін. У горшых выпадках на гэта можа сысці да 12-15 гадзін.

Тыя, хто ехаў у апошніх чыслах красавіка, ужо дабіралася ад Брэста да Варшавы ўсяго за 5-6 гадзін.

Карыстальнікі адмысловых чатаў кажуць, што калі на сайце Дзяржпагранкамітэта пазначаная чарга з каля 5 аўтобусаў, то пераход мяжы звычайна займае каля 5 гадзін.

Адна гадзіна замест пяці

Пры гэтым, як адзначаюць падарожнікі, у першых чыслах траўня сітуацыя палепшылася. Напрыклад, у ноч з 3 на 4 траўня на мяжы з Польшчай не было чэргаў з аўтобусаў, таму на праходжанне спатрэбілася крыху больш за гадзіну. Дзякуючы гэтаму, аўтобус рухаўся згодна з раскладам, што для цяперашняга часу, хутчэй, выключэнне, чым норма.

Пра хуткае перасячэнне мяжы казалі і іншыя беларусы, якія ехалі праз «Брэст—Тэрэспаль» на пачатку тыдня. Людзі кажуць, што перасеклі мяжу менш, чым за 2 гадзіны. Ёсць тыя, хто 2 траўня перасякаў мяжу на аўтобусе за 1 гадзіну 20 хвілін, хоць у папярэднія паездкі на гэта сыходзіла ад 4 да 6 гадзін. Беларусы, у якіх атрымалася прайсці мяжу менш, чым за 2 гадзіны адзначаюць, што гэта быў іх асабісты рэкорд за апошнія месяцы.

Чэргі вяртаюцца?

Пачынаючы з 4 траўня зноў пачалі збірацца чэргі. Так, па стане на 16 гадзін чацвярга на мяжы з Польшчай было болей за 10 аўтобусаў. Верагодна, што пераход мяжы за 1-2 гадзіны застанецца толькі ва ўспамінах тых, хто перасякаў яе падчас доўгіх выхадных у Польшчы. На іншых пунктах пропуску чэргаў з аўтобусаў няма.

Скрыншот з сайта gpk.gov.by

Што тычыцца іншага віду транспарту, то найбольшыя чэргі на выезд цяпер складаюцца з легкавых аўто. Агулам у чаканні выезду з Беларусі ў другой палове чацвярга стаяла больш за 600 легкавікоў, 280 з іх у Брэсце.

З грузавым транспартам сітуацыя выглядае менш напружанай. Усяго на выезд з Беларусі ўчора пасля абеду сабралася каля 300 грузавікоў. Найбольш загружаным застаецца пункт пропуску «Камены лог», што на мяжы з Літвой, там чакала больш за 150 фур.

Чытайце таксама: 

«Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?

Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
5
05.05.2023
a kolki gadzin ad Warsavy da Mensku ? Zbiraius ehac.....zonka polka admauljae....vos i ne vedaiu...............
05.05.2023
mikola, nie treba. Pana žonka maje racyju
0
Bobby Fisher /адказаць/
05.05.2023
Максим Дизайнер, воскресенский уже никуда не катается. лишили воскресенского визы, лимита ты московская.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031