Знайсці
03.05.2023 / 21:4710РусŁacБел

«Квартал-95 пераігрывае Крэмль». Як расійскія і беларускія прапагандысты адрэагавалі на начныя выбухі ў Крамлі

Ёсць і гнеў, і страх, і справядлівыя пытанні наконт таго, а ці не з'яўляецца гэта ўсё пастаноўкай. Акрамя гэтага, беларускія прапагандысты адкрыта здзекуюцца з Расіі.

Скрыншот відэа атакі беспілотніка на Крэмль

Уначы з 2 на 3 мая Крэмль быў атакаваны невядомымі беспілотнікамі, якія ўзарваліся пры падлёце да купала Сенацкага палаца (акурат у палацы знаходзіцца працоўны кабінет Пуціна).

Гэта выклікала масавае абурэнне, гнеў і страх з боку расійскіх дзяржструктур і праўладных медыярэсурсаў, якія ахрысцілі гэта тэрактам і спробай замаху на Пуціна (які ў той момант, па іх словах, там не знаходзіўся). У той жа момант гучалі і падазрэнні наконт таго, а ці не быў гэты напад пастаноўкай, бо занадта шмат яшчэ застаецца незразумелым.

Расійская прапаганда: «Можа, зараз усё пачнецца па-сапраўднаму?»

Беларуская прапаганда: «Гэта ўжо чырвоная лінія ці яшчэ не?»

Лукашэнкаўскія прапагандысты і рэсурсы збольшага перапошчваюць расійскіх калег. Але некаторыя вырашылі выказацца самі і паздзекавацца з Крамля і яго чырвоных ліній.

Пра што нам гэта ўсё гаворыць?

Пакуль застаецца незразумелым, хто стаіць за атакай на Крэмль і ці не было гэта проста інсцэніроўкай. Аднак ужо можна сказаць дакладна, што, незалежна ад першапачатковых мэт нападу, гэта стала чарговым і вельмі балючым ударам па іміджы Расіі, якая прэтэндуе на ролю адной з ваенных звышдзяржаў.

Яшчэ лютаўская дыверсія на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах наглядна паказала, што Расія не здольная ў належнай ступені абараняць свае стратэгічныя аб'екты дзе б там ні было (ні ў Беларусі, ні ва Украіне, ні нават у Маскве).

Начныя выбухі ў Крамлі асаблівыя тым, што адбываюцца адначасова са шматлікімі ўварваннямі ўкраінскіх беспілотнікаў у расійскую паветраную прастору разам з дыверсіямі на расійскіх аб'ектах на акупаванай украінскай тэрыторыі і ў самой Расіі. Падчас адной з такіх дыверсій быў нядаўна падарваны ўчастак расійскай чыгункі разам з беларускім чыгуначным саставам.

Гэта ж з'яўляецца чарговым сігналам і для рэжыму Лукашэнкі, які асцерагаецца помсты з боку Украіны за вайну і адначасова просіць для сябе гарантый бяспекі з боку Расіі — краіны, якая не можа забяспечыць абарону сваіх уласных стратэгічных аб'ектаў.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі палявалі на беспілотнік і ледзь самі сябе не перастралялі ВІДЭА

«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах

«13:00 узяцце Кіева. 18:00 канцэрт Газманава». Стэнаграма і храналогія таго, што беларускія прапагандысты ў экстазе пісалі 24—25 лютага 2022 года

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
46
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
8
0
памятлівы, /адказаць/
04.05.2023
Valadzimir, ага , і менавіта пагэтаму за восем гадоў Украіна і саюзьнікі 11 разоў ставілі пытаньне пра міратворчы кантынгент на Данбасе і усе 11 разоў гэта рашэньне блакавала рашка - каб увесь мір пераканаўся на свае вочы, хто , каго і як "данбіўбамбас"...
04.05.2023
Valadzimir, посмотри статистику сколько за 8 лет погибло гражданских? В 2021 году погибло менее 20 человек. И большинство из них от рук кремлевских террористов. До 2014 года Донбасс строился и развивался, но как только туда влезла россия со своим руzzким миром - начались обстрелы, разруха и беззаконие. Как только рашисты уйдут из Донбаса, война и обстрелы закончится на следующий же день!
0
Ёсік/адказаць/
04.05.2023
Valadzimir, салаўёў, узяў новую мянушку? Сваё гаўно расказвай бабулькам на лаўцы пад пад'ездам. Да 2014 года ўсё ціха было на Данбасе, толькі апасьля гіркін перавярнуў край з ног на галаву.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930