Знайсці
03.05.2023 / 12:50РусŁacБел

Украінскія ўлады ўвялі поўную забарону на перамяшчэнне ў прыфрантавым Херсоне

Каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць 58 гадзін.

Як абвясціў у сераду кіраўнік адміністрацыі горада Аляксандр Пракудзін, каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць з вечара 5 мая да раніцы 8 мая, паведамляе Бі-бі-сі.

«Цягам гэтых 58 гадзін перасоўвацца і знаходзіцца на вуліцах горада забаронена. Таксама горад будзе закрыты на ўезд і выезд», — абвясціў Пракудзін.

Кіраўнік адміністрацыі сцвярджае, што гэта зроблена для таго, каб дапамагчы праваахоўным органам у іх працы.

Раней такія захады рабіліся ў Кіеве падчас абароны горада і ў іншых гарадах напярэдадні вялікіх ваенных аперацый.

Таксама сёння Расія атакавала адзіны гіпермаркет, што працаваў у горадзе. Акупанты ўдарылі па «Эпіцэнтры». Вядома пра траіх загінулых і пяцярых параненых.

Чытайце таксама:

Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя

ФСБ сцвярджае, што раскрыла агентаў ГУР Мінабароны Украіны, якія планавалі дыверсіі ў Крыме

У акупаванай Ялце хлопец сказаў у апытанцы, што ён за Украіну. Яго прымусілі выбачацца на камеру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031