Знайсці
03.05.2023 / 07:13РусŁacБел

Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя

Кіеў гэтай ноччу, 3 мая, атакавалі дроны-камікадзэ тыпу «Шахед». Сілы супрацьпаветранай абароны УСУ збілі ўсе варожыя беспілотнікі. У выніку паветранай атакі праціўніка ахвяр і разбурэнняў у сталіцы няма, паведамляе РБК-Украіна.

Фота: старонка Міністэрства абароны Украіны ў фэйсбуку

Прычым цяперашняя паветраная атака Кіева з боку расійскіх войскаў стала трэцяй за апошнія шэсць дзён.

«Гэтым разам Кіеў быў атакаваны выключна дронамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, рашысты, як звычайна, выкарыстоўвалі іранскія БПЛА «Шахед», — распавёў кіраўнік Кіеўскай ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

Чыноўнік звярнуў увагу, што тактыка праціўніка застаецца нязменнай, і атакі ажыццяўляюцца з надыходам цёмнага часу сутак, пры гэтым РФ запусціла беспілотнікі з розных напрамкаў.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у паветранай прасторы вакол сталіцы былі выяўленыя і збітыя ўсе варожыя цэлі. Даныя аператыўнай зводкі на гэты момант — без ахвяр і разбурэнняў. Інфармацыя ўдакладняецца», — сказаў Папко.

Таксама чыноўнік падзякаваў Сілам супрацьпаветранай абароны за выдатную і прафесійную службу.

«Вы чарговы раз выратавалі жыцці кіеўцаў і інфраструктуру горада! Слава Украіне!» — адзначыў Папко.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930