Знайсці
03.05.2023 / 08:351РусŁacБел

Зніклага аўстралійца знайшлі ўнутры кракадзіла

Парэшткі аўстралійскага мужчыны, які знік падчас рыбалкі з сябрамі, знойдзены ў чэраве кракадзіла. Кевіна Дармодзі апошні раз бачылі ў суботу паблізу кемпінга Kennedy Bend, размешчанага ў вядомым месцы пражывання марскіх кракадзілаў, піша Бі-бі-сі.

Пасля двух дзён пошукаў паліцыя абясшкодзіла двух вялікіх кракадзілаў і ўнутры аднаго з іх знайшла чалавечыя парэшткі. Цела пакуль афіцыйна не ідэнтыфікавана, але паліцыя лічыць пошук завершаным.

Кевін Дармодзі быў добра знаёмы жыхарам горада Кейп-Ёрк на поўначы штата Квінсленд і быў вядомым рыбаловам.

У панядзелак паліцэйскія застрэлілі двух кракадзілаў даўжынёй 4,1 м і 2,8 м за паўтара кіламетра ад таго месца, дзе апошні раз бачылі зніклага мужчыну.

Хоць чалавечыя парэшткі знайшлі ўнутры адной з рэптылій, ляснічыя мяркуюць, што ў нападзе ўдзельнічалі абодва кракадзілы.

Сябры Дармодзі не бачылі сам напад, але чулі яго крыкі і гучны плёскат.

«Я кінуўся туды, але нічога не знайшоў, акрамя яго шлёпанцаў на беразе», — распавёў Джон Пэйці, сябар Дармодзі, мясцовай газеце Cape York Weekly.

Кракадзілы шырока распаўсюджаныя ў паўночных, трапічных рэгіёнах Аўстраліі, але на людзей яны нападаюць параўнальна рэдка: Кевін Дармодзі стаў 13-й іх ахвярай за ўсю гісторыю назіранняў, якая пачалася ў 1985 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
15
Абуральна
1
5
Андрусь/адказаць/
03.05.2023
Цярпенне кракадзілаў лопнула і яны-такі адпомсцілі Кевіну за з'едзеных ім рыб, з'еўшы яго самога. 
А ўвогуле, у дзікай прыродзе гэта нармальна - есці адно аднаго. Кевін еў рыб, кракадзілы з'елі Кевіна. У біяцэнозе павінен быць баланс. Кракадзілы крыху падкарэктавалі шчыльнасць папуляцыі кевінаў. 
Шкада, што на нашых рыбакоў і паляўнічых, якія засталіся на тым узроўні развіцця чалавечай цывілізацыі, калі Homo Sapiensы здабывалі сабе харчаванне, забіваючы насельнікаў дзікай прыроды, няма такіх чатырохмятровых кракадзілаў.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930