Знайсці
02.05.2023 / 14:505РусŁacБел

Міністр абароны Украіны дапусціў, што Расія рыхтуе новы жэст «добрай волі»

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў мяркуе, што з-за паразаў на полі бою РФ можа агучыць чарговы «жэст добрай волі» на падставе тэхнагеннай катастрофы на тэрыторыі сваёй краіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

Аляксей Рэзнікаў. Фота: Віталь Носач, РБК-Украіна

Па словах міністра, у Крамлі ўжо шукаюць варыянты магчымых сцэнарыяў, якім чынам можна апраўдаць унутры свайго грамадства чарговы поспех украінскага войска.

Кіраўнік ведамства выказаў здагадку, што ў Крамлі ўжо шукаюць варыянты сцэнарыяў, як гэта «адыграць», і не выключана, што будзе «жэст добрай волі» пад выглядам нейкага катаклізму.

«Калі ўжо паназіраць за шэрагам публічных выказванняў на расійскіх рэсурсах, то можна ўбачыць, што ўжо гучаць фразы: маўляў, «трэба, напэўна, заканчваць СВА», «трэба пераходзіць да абароны», «трэба ўтрымаць нашы «новыя» тэрыторыі».

Бо ў выпадку чарговага поспеху ўкраінскай арміі, які з'яўляецца абсалютна чаканым і для іх, трэба разумець, як «прадаваць» у сябе ўнутры, як падаваць гэта народу? У іх жа таксама перагрэтыя былі чаканні: Кіеў за тры дні і т. зв. «СВА» за тры тыдні. І хоць прапаганда ў РФ працуе выдатна, але з кожным разам усё больш складана…

Гэта не мой прагноз, а разважанне, але ўсё ж я не здзіўлюся, калі ў іх з'явіцца ў сцэнары нейкая праблема, сур'ёзнага катастрафічнага выгляду, тэхнагеннага, на тэрыторыі Расіі», — сказаў Аляксей Рэзнікаў.

Раней «жэстам добрай волі» Расія назвала адыход з вострава Змяіны, праўда, потым неаднаразова яго бамбіла.

Чытайце таксама:

«Глабальна мы гатовыя». Рэзнікаў расказаў, калі пачнецца ўкраінскі контрнаступ

Залужны сустрэўся з галоўнакамандуючым войскаў НАТА ў Еўропе

Прыгожын пагражае адступленнем з Бахмута, называе сітуацыю крытычнай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
3
Freddy /адказаць/
02.05.2023
Ната, нехватка вооружения и боеприпасов в армии. воровство на поставках. очень хороший министр. 
3
Жвір/адказаць/
03.05.2023
Freddy , вы это про Шойгу ? Вы случайно не Пригожин? Прям его словами поёте. ;)
0
Идиш/адказаць/
03.05.2023
Демилитаризация 3 ий волны пошло первую и вторую по уничтожению старогой советского и западного вооружения ликвидировано.Работаем братья
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930