Знайсці
02.05.2023 / 12:15РусŁacБел

У Мінску пачаўся суд над адным з лідараў творчага аб’яднання «Пагоня» Генадзем Драздовым

Мастака абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Генадзь Драздоў. Гродна, 12 кастрычніка 2017 года. Фота: «Радыё Свабода»

Працэс над былым кіраўніком творчага аб’яднання «Пагоня», мастаком Генадзем Драздовым пачаўся 2 мая ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на BPN.

Драздова абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадcкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Пра затрыманне мастака ў сярэдзіне жніўня 2022 года тады паведаміла Беларуская рада культуры. Акрамя таго, у адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явіўся відэазапіс з Драздовым і паведамленне, што затрымалі «творчую асобу», якая прыбыла з Украіны.

У мужчыны сілавікі нібыта выявілі сумесныя фота з украінскімі вайскоўцамі. Таксама сцвярджалася, што ў 2020 годзе мастак нібыта «браў непасрэдны ўдзел у блакаванні дарог, размаўляў з радыкальна настроенымі апазіцыянерамі, распрацоўваючы планы акцый «прамога дзеяння».

На відэазапісе Драздоў сказаў, што «затрыманы супрацоўнікамі міліцыі невядома за што». На кадрах з кватэры мастака былі відаць невялікія нацыянальныя сцягі і бел-чырвона-белыя стужкі, раскіданыя кнігі і карціна з вядомай актывісткай Нінай Багінскай.

Адразу паведамлялася, што супраць 64-гадовага Генадзя Драздова завялі крымінальную справу за «актыўны ўдзел у акцыях пратэсту» ў 2020 годзе (арт. 342 КК).

Пазней стала вядома, што яго таксама вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031