Знайсці
01.05.2023 / 22:46РусŁacБел

Усіх беларусаў, якія захраслі ў Судане праз узброеныя сутыкненні, эвакуявалі

У Судане падчас вайны мясцовых сілавікоў за ўладу затрымаўся экіпаж беларускага самалёта кампаніі Belcanto Airlines. Пра гэта стала вядома 20 красавіка. Борт быў істотна пашкоджаны. Частку беларусаў удалося эвакуяваць раней, цяпер вывезлі астатніх.

Іл-76ТД Belcanto Airlines. Фота з сайта кампаніі

«Усе 10 грамадзян Беларусі, уключаючы лётчыкаў, якія знаходзіліся ў Судане, вылецелі з Хартума эвакуацыйным рэйсам у Маскву і ўжо перасеклі мяжу Судана», — напісала ў твітары МЗС.

Нагадаем, канфлікт у Судане разгарэўся 15 красавіка, калі пачаліся ўзброеныя сутычкі паміж суданскай арміяй і Сіламі хуткага рэагавання. У ходзе канфлікту загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.

Як паведамляў тэлеграм-канал «МатолькаПамажы», на спадарожнікавых здымках кампаніі Maxar ад 17 красавіка, якія былі зробленыя ў аэрапорце Хартум, бачна, што знішчана не менш за 7 самалётаў. Паводле звестак Maxar, усяго знішчана мінімум 14 самалётаў.

Паводле звестак «МатолькаПамажы», адзін з іх — цалкам знішчаны беларускі самалёт, які прыляцеў туды яшчэ 13 красавіка.

Чытайце таксама:

У Судане праз узброеныя сутыкненні захрас экіпаж беларускага самалёта Belcanto Airlines

Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930