Знайсці
20.04.2023 / 12:163РусŁacБел

У Судане праз узброеныя сутыкненні захрас экіпаж беларускага самалёта Belcanto Airlines

У Судане падчас вайны мясцовых сілавікоў за ўладу затрымаўся экіпаж беларускага самалёта кампаніі Belcanto Airlines. Гаворка ідзе пра 7 грамадзян Беларусі, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прапагандыст Ігар Тур.

Іл-76ТД Belcanto Airlines. Фота з сайта кампаніі

Кампанія «Бельканта» займаецца грузаперавозкамі, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра борт Іл-76ТД.

Як паведамляюць сваякі членаў экіпажа, борт сур'ёзна пашкоджаны, фактычна — знішчаны ў агні.

Паводле наяўнай інфармацыі, беларусы — члены экіпажа знаходзяцца ў бяспецы, усе на сувязі з беларускім МЗС, прапрацоўваюцца варыянты вяртання экіпажа дадому.

Як паведамляе тэлеграм-канал «МатолькаПамажы», на спадарожнікавых здымках кампаніі Maxar ад 17 красавіка, якія былі зробленыя ў аэрапорце Хартум бачна, што знішчана не менш за 7 самалётаў. Паводле звестак Maxar, усяго знішчана мінімум 14 самалётаў.

Паводле звестак «МатолькаПамажы», адзін з іх — цалкам знішчаны беларускі самалёт, які прыляцеў туды яшчэ 13 красавіка.

Нагадаем, што канфлікт у Судане разразіўся ў мінулую суботу, калі пачаліся ўзброеныя сутычкі паміж суданскай арміяй і сіламі хуткага рэагавання. У ходзе канфлікту загінулі некалькі дзясяткаў чалавек. Палёты самалётаў спыненыя.

Чытайце таксама:

Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»

МЗС параіў беларусам не ехаць у Судан

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Пипл/адказаць/
20.04.2023
Больше оружие возить чернявым братужкам этот самолёт уже не будет.
0
Ядвига/адказаць/
20.04.2023
Жаль, там не было лучшего друга и брата(старшего, младшего, нужное подчеркнуть) всея Африки
0
Лукоморье /адказаць/
20.04.2023
Пипл, есть вариант,что он возил наоборот, из Судана в Рашу боеприпасы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031